[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ларса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі зікурата Ларсы

Ла́рса (араб. إيسن‎‎), сучасная назва Санкара (араб. سنكرة‎‎) — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумерскага горада за 200 км на паўночны захад ад Басры (Ірак).

Ларса была заснавана шумерамі ў 3 тысячагоддзі да н. э. і доўгі час знаходзілася ў залежнасці ад больш магутных Лагаша і Ура. У канцы існавання трэцяй дынастыі Ура Ларса на кароткі час трапіла пад уладу ісінскага валадара Ішбіэры. Ён прызначыў сваім намеснікам амарэя Гунгунума, які абвясціў сябе самастойным манархам-лугалям і захапіў Ур. Ён і яго пераемнікі імкнуліся зачыніць гандлёвы шлях з Ісіна ў Персідскі заліў, а таксама доступ каналаў Ісіна да Еўфрата.

Амарэйская дынастыя Ларсы была перарвана, калі ў 1835 г. да н. э. лугаль Сілі-Адад загінуў у бітве з вавіланянамі. Новая дынастыя лугаляў паходзіла з Элама. Яе прадстаўнікі паставілі пад кантроль каля 15 гарадоў Шумера, спрыялі развіццю будаўніцтва і ірыгацыі. Лугаль Рым-Сін I перамог у 1760 г. да н. э. Ісін, аднак быў вымушаны прызнаць уладу Вавілона. Яго сын Рым-Сін II арганізаваў паўстанне супраць вавіланян. Яно цягнулася да 1736 г. да н. э., але ў выніку было задушана.

Археалагічныя даследаванні на месцы Ларсы пачаліся ў 1850 г., аднак пасля кароткага перыяду былі спынены. Рэшткі горада моцна пацярпелі ад марадзёраў. З 1933 г. да 1991 г. раскопкамі Ларсы займаліся французскія экспедыцыі.

Прыклады знаходак: