[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лале (спявачка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лале
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1982(1982-06-10)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, кампазітарка, паэтка, аўтарка-кампазітар, музычны прадзюсар, пісьменніца
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
Узнагароды

Q10680191? (2016)

laleh.se (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лале Пуркарым (нар. 10 чэрвеня 1982, Энзелі, Іран) — шведская спявачка, музыкант, актрыса, кампазітар і аўтар песень іранскага паходжання, выступае пад сцэнічным імем LaLeh. Пасля кароткай кар’еры актрысы, у 2005 годзе яна ўвайшла ў музычную індустрыю з дэбютным альбомам Laleh, які заняў 1 месца ў Швецыі і стаў самым прадаваным альбомам года. У шведскім Грэмі 2005 года яна была намінаваная на сем прэмій і атрымала прэстыжную Rockbjörnen ў катэгорыях: «Артыст Года» і «Адкрыццё Года», а таксама «Прадзюсар Года».

Лале Пуркарым нарадзілася ў Іране 10 чэрвеня 1982 года. Імя Лале на пэрсідскай азначае «цюльпан».

У 1983 з-за пагрозы фізічнага знішчэння сям’я была вымушаная бегчы з роднага краю ў Азербайджан, бо бацька Лале, Хушанг Пуркарым, быў праціўнікам ісламскага рэжыму ў Тэгеране. Ён быў мастаком, журналістам, бачным іранскім этнографам і грамадскім сацыёлагам, рэдактарам газеты. Маці Лале — Атэфэ Пуркарым, патрапіўшы ў Іран праз Азербайджан з Грузіі, вывучала літаратуразнаўства і матэматыку ва ўніверсітэце Тэгерана.

У тым жа 1983 годзе сям’я Лале перабралася ў Мінск і пасялілася ў звычайным рабочым раёне. Бацькі Лале сталі працаваць на заводзе. У Беларусі Лале пайшла ў школу і далучылася да тэатральнага і цыркавога мастацтва.

Лале пражыла ў Беларусі 6 гадоў. У 1991 годзе (ва ўзросце 9-і гадоў) Лале з мамай праз Усходні Берлін патрапілі ў лагер бежанцаў у Тыдахольме (Швецыя). Праз некаторы час яна апынулася ў Гётэбаргу (Вестергётланд). Спачатку сям’я Лале пасялілася на востраве Хісінген, а пасля смерці яе бацькі перабралася ў прыгарад Гётэбарга — Хамаркулен (Ангерэд) — эміграцыйны раён горада.

У жніўні 1994 года бацька Лале загінуў на яе вачах, калі спрабаваў выратаваць жанчыну якая выпала з каноэ. Каноэ перавярнулася і ён спрабаваў дапамагчы. Жанчына выжыла, а бацька Лале патануў.

На новым месцы Лале працягнула сваю музычную адукацыю. У Вітфельдскай гімназіі ў якасці дадатковага прадмета яна абрала музычную праграму для вывучэння класічнай музыкі, балета і цыркавых элементаў. Пазней яна зацікавілася музыкай у стылі панк, рэгі і джазам. Яна таксама вучылася іграць на гітары, ударных і саксафоне. Першы настаўнік музыкі Лале — Хасэ Нейлин заўважыў таленавітую дзяўчыну і дапамог раскрыць яе патэнцыял. Разам з іншым яе настаўнікам музыкі, Бенгт Франзен, яна арганізавала джазавы ансамбль — Bejola.

У 2010 годзе пасля непрацяглай працы ў Шэлефтэа яна пераехала ў Стакгольм.

У 2013 годзе, праз тры дні пасля выхаду альбома 'Colours', ва ўзросце 57 гадоў памерла маці Лале, якая працавала сацыяльным работнікам. Яе старэйшы брат памёр ад хваробы сэрца праз год пасля смерці маці. Лале захварэла на дэпрэсію, у яе знікла цікавасць да музыкі і яна з цяжкасцю выходзіла з дому, але праз некаторы час пасля лячэння, яна паспяхова справілася з дэпрэсіяй і вярнулася да публікі.

  1. Pourkarim, Laleh // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 29 снежня 2022.