[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Зёйдэрзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зёйдэрзе
нідэрл. Zuiderzee
Заліў у XVII ст.
Заліў у XVII ст.
52°50′ пн. ш. 5°20′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўночнае мора
Краіна
Тыпзаліў 
Плошча5 000 км²
Найбольшая глыбіня5 м
Зёйдэрзе (Паўночнае_мора)
Зёйдэрзе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зёйдэрзе (нідэрл.: Zuiderzee) — заліў у Паўночным моры ў паўночна-заходняй частцы Нідэрландаў. Меў памеры каля 100 км у даўжыню і больш за 50 км у шырыню, найбольшыя глыбіні 4 - 5 метраў, плошча паверхні 5000 км².

Утварыўся ў 1282 у выніку апускання і затаплення сушы. Аддзелены ад мора Заходне-Фрызскімі астрававамі. У XX стагоддзі большая частка заліва была адгароджана дамбай ад Паўночнага мора. У 1932 падзелены шлюзаванай дамбай на залівы Вадэн-Зе на поўначы і Эйселмер. Апошні атрымаў назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў заліў. Рака Эйсел з'яўляецца рукавом-эстуарыем Рэйна.

Вядуцца работы па асушэнні заліва Эйселмер (асушана каля 1650 км³). Паверхня польдэра (560 км²) выкарыстоўваецца з 1980.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2