[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Здарэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смерцяў ад здарэнняў на 1 млн жыхароў (2012 г.)
     107—247     248—287     288—338     339—387     388—436     437—505     506—574     575—655     656—834     835—1,165

Здарэнне (аварыя; італ.: avaria — пашкоджанне) — нечаканы выхад з ладу і пашкоджанне спалучэння прыладаў, машыны, судна або самалёта.

Найбольш частымі прычынамі служаць: 1) адступленне ад правіл бяспекі; 2) парушэнне правіл выкарыстання абсталявання, будынка, машыны і спалучэння прыладаў; 3) памылка ў іх распрацоўцы і вытворчасці. Буйное здарэнне на прадпрыемстве хімічнай і ядзернай прамысловасці, марскім і трубаправодным транспарце можа суправаджацца чалавечымі ахвярамі і небяспечнымі для наваколля выкідамі[1].

У 2011 годзе ў Беларусі мужчыны гінулі ў выніку нешчаслівых здарэнняў у 3,6 разу часцей за жанчын, што было наўпрост звязана з ужываннем алкаголю[2].

Зноскі

  1. Аварыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 60. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
  2. Святлана Барысенка. Жанчыны стабілізуюць. Мужчыны ствараюць або разбураюць // Звязда : газета. — 13 чэрвеня 2012. — № 111 (27226). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)