[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дзяраба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяраба
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turdus viscivorus Linnaeus, 1758

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563619
NCBI  301543
EOL  45515575
FW  369351

Дзяра́ба, дрозд шэры (Turdus viscivorus) — птушка сямейства драздовых.

Параўнальна вялікіх памераў. Даўжыня цела 26-29 см, размах крылаў 42-47,5 см. Верх цела шэра-карычневы, ніз з цёмнымі расплывістымі плямкамі на крэмавым фоне. Маладыя з плямкамі на спіне. Спеў меланхалічны, флейтавы, асобныя часткі паўтараюцца па некалькі разоў. Позыў — сухое «хррр-цррр-цррр», а таксама — «ціі», «сііт, сі-сіт», асцерагае сухім, траскучым «шчэр».

Арэал: Еўропа, Сібір да Енісея на поўдні да Кашміра і Непала, поўнач Ірана, Каўказ, Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе вялікія спелыя хваёвыя лясы (звычайна больш вільготныя), ускрайкі старых лісцевых лясоў, групы дрэў паблізу лугоў і пашаў. У апошнія гады ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе пасяляецца ў гарадскіх і прыгарадных парках і садах. Галоўным чынам гняздуецца ў аддаленні ад населеных пунктаў. У Еўропе даходзіць да 1800 м над у.м.

Пералётны, на поўдні і захадзе — аселы. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігруючы від.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, ягадамі (амяла, рабіна і інш.), насенне якіх пашырае (яно не ператраўліваецца).

Гняздо робіць у ніжняй або цэнтральнай частцы кроны высокага дрэва, каля ствала ці ў развілцы тоўстага сука; у высокіх кустах, рэдка ў скальных нішах і на будынках. Яно слаістае, знешняя частка з галінак, каранёў, моху, сухой травы і лісця; унутраная частка — з глею і гліны, часам ёсць трава, лісце і парахня (праз верх гнязда пераходзіць на знешнюю частку). Высцілка з тонкай і сухой травы.

Яйкі (4-5, часам 3-6) з крыху завостраным вузейшым канцом. Дужа разнастайная афарбоўка: светла-блакітныя, зялёна-блакітныя, жоўта-зеленаватыя, палева-жоўтыя, бледна-зялёныя і светла-зялёныя (з рознымі адценнямі) з вялікімі і даволі густымі чырвона-карычневымі (да пурпуровых) плямкамі. Памеры: 31 х 22 мм.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.