[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Джон Дэвіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Дэвіт
англ.: John Devitt
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: John Thomas Devitt
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзіўся 4 лютага 1937(1937-02-04)
Памёр 17 жніўня 2023(2023-08-17) (86 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 185 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Томас Дэвіт (англ.: John Thomas Devitt; 4 лютага 1937, Гранвіль — 17 жніўня 2023) — аўстралійскі плывец, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1956, 1960).

На чэмпіянаце Аўстраліі 1956 года Дэвіт паспяхова прайшоў алімпійскі адбор для ўдзелу на Алімпіядзе 1956 года ў Мельбурне. У заплыве 100 метраў вольным стылем ён заваяваў срэбра, што дапамагло аўстралійцам заняць увесь п’едэстал (двума іншымі прызёрамі былі Джона Хенрыкса і Гары Чэпмэна). На тых жа Гульнях у складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі золата.

На Гульнях Садружнасці нацый 1958 года Дэвіт заваяваў тры залатыя медалі ў трох дысцыплінах. Праз два гады, на Алімпіядзе 1960 года, заваяваў золата ў заплыве 100 метраў вольным стылем, прыйшоўшы да фінішу адначасова з амерыканцам Лэнсам Ларсанам. Суддзі пасля 10-хвіліннай нарады аддалі золата Дэвіту, які на іх думку першым крануў сценкі басейна на фінішы. На Гульнях у Рыме ён таксама ў складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі бронзу.

Усяго за час спартыўнай кар’еры Дэвіт стаў чэмпіёнам Аўстраліі 13 разоў і пабіў 14 сусветных рэкордаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.