[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Гістоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гістоны — бялкі, на якія намотваецца ДНК. У складзе гістонаў асабліва многа лізіну, дзякуючы якому бялок мае станоўчы зарад і звязваецца з сахарафасфатным шкілетам ДНК. Малекулярная маса 1100-21000 Да. Прысутнічаюць у ядрах у выглядзе комплексу з ДНК. Стабілізуюць структурную будову храмаціну, служаць адным са звёнаў у рэгуляцыі сінтэзу нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК), значна павялічваюць пранікальнасць клетачных мембран для высокапалімерных злучэнняў.