Геаграфія Еўрапейскага саюза
Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.
Геаграфія краін-членаў ЕС
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі саюз уключае 27 краін. Глядзець геаграфію кожнай краіны:
Фізічная геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка Еўрапейскага саюза знаходзіцца на еўрапейскім кантыненце. Значная частка кантынента, асабліва на усходзе, і некаторыя часткі на поўначы і ў цэнтры не з'яўляюцца часткай ЕС. Краіны-члены Еўрапейскага саюза мяжуюць з 19 іншымі краінамі.
Берагавая лінія ЕС састаўляе 66 000 км[1]. Мяжуе з Атлантычным акіянам, Міжземным морам, Чорным і Балтыйскімі марамі. Еўрапейская горы ўключаюць Альпы, Карпаты, Пірэнеі, Балканскія і Скандынаўскія горы. Самая высокая кропка — гара Манблан.
Некалькі замежных і заморскіх тэрыторый і фармальныя члены ЕС (Для Іспаніі: Канарскія астравы, Сеута і Мелілья; для Партугаліі: Азорскія астравы, Мадэйра; для Вялікабрытаніі: Гібралтар і базы на Кіпры; для Францыі: Рэюньён, Французская Гвіяна, Марцініка, Гвадэлупа, Востраў Святога Марціна і Сен-Бартэльмі), а ў іншых выпадках тэрыторыі, звязаныя з краінамі-членамі не з'яюляюцца часткай ЕС (напрыклад, Грэнландыя, Фарэрскія астравы, Французская Палінезія і інш.).
Заморскія тэрыторыі краін-членаў ЕС уключаюць большасць тыпаў клімата, ад арктычнага да трапічнага. Большая частка насельніцтва жыве ў раёнах з міжземнаморскім (Паўднёвая Еўропа) і ўмераным кліматам (Цэнтральная Еўропа).
Рэкі
[правіць | правіць зыходнік]Наступныя рэкі з'яўляюцца самымі доўгімі ў ЕС:
- Дунай – 2 860 км
- Ціса – 1 358 км
- Рэйн – 1 236 км
- Эльба – 1 091 км
- Вісла – 1 047 км
- Таха – 1 038 км
- Луара – 1 012 км
- Эбра – 960 км
- Одэр – 854 км
- Рона – 815 км
Буйнейшыя гарады
[правіць | правіць зыходнік]У Еўрапейскім саюзе існуюць каля 16 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён чалавек.Таксама існуюць агламерацыі, якія аб'ядноўваюць некалькі буйных гарадоў Напрыклад Рандстад (Амстэрдам, Ротэрдам, Гаага), Фламандскі ромб і інш.
Герб | Горад | Краіна | Насельніцтва (у млн. чалавек) |
Шчыльнасць (на км²) |
---|---|---|---|---|
Лондан | Вялікабрытанія | 7.5 | 4.761 | |
Берлін | Германія | 3.4 | 3.815 | |
Мадрыд | Іспанія | 3.1 | 1,985 | |
Рым | Італія | 2.7 | 5,198 | |
Парыж | Францыя | 2.2 | 24,672 | |
Бухарэст | Румынія | 1.9 | 9,131 | |
Гамбург | Германія | 1.8 | 2,310 | |
Варшава | Польшча | 1.7 | 3,258 | |
Будапешт | Венгрыя | 1.7 | 3,570 | |
Вена | Аўстрыя | 1.7 | 3,931 |
Зноскі
- ↑ European Union Архівавана 15 чэрвеня 2020. CIA World Factbook