Ганс Леві
Ганс Леві | |
---|---|
ням.: Hans Lewy | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1988[3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Майкл Леві[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Рыхард Курант |
Член у | |
Узнагароды |
Прэмія Вольфа па матэматыцы (1985) прэмія Стыла[d] (1979) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Леві (ням.: Hans Lewy; 20 кастрычніка 1904 — 23 жніўня 1988) — амерыканскі матэматык, лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1904 годзе ў Брэслау (Германская імперыя) у яўрэйскай сям’і. У 1922 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў матэматыку і фізіку. У 1926 годзе абараніў дысертацыю і стаў асістэнтам у Рыхарда Куранта, атрымаўшы пасаду прыват-дацэнта Гётынгенскага ўніверсітэта. Па рэкамендацыі Куранта Леві атрымаў грант Фонду Ракфелера, на які ў 1928 годзе адправіўся ў Рым, дзе вывучаў алгебраічную геаметрыю ў Туліа Леві-Чывіта і Федэрыга Энрыквеса, а ў 1930 годзе — у Парыж, дзе прысутнічаў на семінары Жака Адамара. Пасля таго, як у 1933 годзе канцлерам Германіі стаў Адольф Гітлер, Леві па парадзе Герберта Буземана зноў пакінуў Германію. Яму была прапанавана пасада ў Мадрыдзе, але ён адмовіўся, адчуваючы недавер да рэжыму Франка. Ён зноў наведаў Францыю і Італію, але затым пры дапамозе Адамара атрымаў на два гады пасаду ў ЗША ў Браунаўскім універсітэце. Пасля заканчэння тэрміну знаходжання на пасадзе ён пераехаў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі.
Падчас Другой сусветнай вайны Ганс Леві атрымаў ліцэнзію пілота, але потым пачаў працаваць на Абердзінскім выпрабавальным палігоне. У 1950 годзе ён быў звольнены з Берклі за адмову падпісаць клятву лаяльнасці. У 1952 і 1953 гадах ён выкладаў у Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах, пакуль Вышэйшы суд штата Каліфорнія не аднавіў яго на пасадзе. Ён пакінуў Берклі ў 1972 годзе, а ў 1973 годзе стаў адным з першых двух ардуэеўскіх прафесараў у Мінесоцкім універсітэце.
Зноскі
- ↑ http://www-groups.dcs.st-and.ac.uk/history/Biographies/Lewy.html
- ↑ https://books.google.fr/books?id=4siw31DPONUC&lpg=PA447&ots=b21Gzi16TJ&dq=Hans%20Lewy%20october%201904&hl=fr&pg=PA447#v=onepage&q=Hans%20Lewy%20october%201904&f=false
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Берклі
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Германіі
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя