Ваўчаягада
Ваўчаягада | ||||||||||||||
Ваўчаягада звычайная (Daphne mezereum) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Ваўчая́гада[3], Воўчнік (Daphne) — род кветкавых раслін сямейства ваўчаягадавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя ці вечназялёныя кусты або невялікія дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, на кароткіх чаранках. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 70 відаў (каля 100[4], 92[5]). Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўднёва-Усходняй Азіі, Гімалаях, Іране. На тэрыторыі Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ваўчаягада звычайная, або воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum); воўчнік баравы (Daphne cneorum), трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах. У Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі інтрадукаваны ваўчаягада лаўровая (Daphne laureola) і ваўчаягада алтайская (Daphne altaica).
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лекавыя (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя і інсектыцыдныя расліны. Плады і кара расліны ядавітыя[6], сок утрымлівае алкалоіды мезерэін і дафнін (дафнетаксін).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Daphne (англ.) // The Plant List
- ↑ Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваўчаягада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Ляховіч І. М. Ваўчаягада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 425.
- Волчеягодник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Волчеягодник — род Daphne: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Daphne (англ.) // The Plant List