[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Бізнес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бізнес
Выява
Уладальнік прадпрымальнік
Вывучаецца ў бізнес-адміністраванне[d]
Мэта праекту ці місіі прыбытак[d] і прыбытак
Мадэльны элемент Эпл і McDonald’s
Аб’яднанне спіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бізнес (англ.: business — справа) — прадпрымальніцкая, камерцыйная або іншая дзейнасць, якая не супярэчыць закону і накіраваная на атрыманне прыбытку.

Адзін з асноўных заняткаў ва ўмовах рыначнай эканомікі, крыніца эканамічнага і сацыяльнага развіцця грамадства. Ахоплівае вытворчую, камерцыйную, кансультацыйную, банкаўскую і іншыя сферы дзейнасці. Паводле колькасці работнікаў, аб’ёму вытворчасці прадукцыі, умоў дзейнасці вылучаюць малы, сярэдні і буйны бізнес. Самы масавы — малы бізнес: як правіла, гэта невялікія прадпрыемствы, якія выпускаюць аднародную прадукцыю і займаюць невялікую ўдзельную вагу на рынку. У развітых краінах існуе сістэма дзяржаўнай падтрымкі такога бізнесу, бо ён задавальняе штодзённыя дробныя патрэбы людзей.

Чалавек, які займаецца бізнесам, — бізнесмен. Ён можа быць уласнікам прадпрыемства або нанятым прадпрымальнікам для работы ў сферы менеджменту, маркетынгу, фінансаў і інш. Для прыняцця аптымальных рашэнняў ён павінен мець адпаведныя здольнасці, каб вызначаць галоўныя канцэпцыі і тэндэнцыі рынку, апрацоўваць вялікія інфармацыйныя масівы з выкарыстаннем камп’ютарнай і іншай сучаснай тэхнікі. У цывілізаваных краінах усё больш узрастае і роля маральна-этычных прынцыпаў бізнесу — захавання дзелавой этыкі, сумленных метадаў канкурэнтнай барацьбы, выканання фармальных і нефармальных абавязацельстваў. Сацыяльны і эканамічны статус бізнесмена залежыць не толькі ад росту яго прыбытку, а і ад удзелу ў вырашэнні сацыяльных праблем грамадства — у стварэнні новых рабочых месцаў, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, дапамозе маламаёмным і г.д.

  • Чалавек і грамадства: Энцыкла. даведнік. — Мн: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7