[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Афікс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А́фікс або фармант — любая значымая частка слова за выключэннем кораня (прыстаўка (прэфікс), суфікс, канчатак, постфікс).

Класіфікацыя афіксаў

[правіць | правіць зыходнік]

Па месцы размяшчэння адносна кораня афіксы падзяляюцца на:

  1. прэпазіцыйныя (перад коранем; прыстаўка);
  2. постпазіцыйныя (пасля кораня; суфікс, канчатак, постфікс);
  3. афіксы, якія стаяць паміж марфем (інтэрфіксы).

Па частотнасці ўжывання афіксы падзяляюцца на:

  1. рэгулярныя (сустракаюцца ў вялікай колькасці словаў, характарызуюцца паўтаральнасцю, утвараюць цэлыя словаўтваральныя або формаўтваральныя рады);
  2. нерэгулярныя (сустракаюцца ў невялікай колькасці словаў і не ўтвараюць вытворных).

Па здольнасці ўтвараць новыя словы афіксы падзяляюцца на:

  1. прадуктыўныя (актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні новых словаў);
  2. непрадуктыўныя (не ўтвараюць новыя словы).

Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя. Рэгулярныя — прадуктыўныя і непрадуктыўныя.

Па сэмантычных адносінах паміж сабой афіксы падзяляюцца на:

  1. сынанімічныя (маюць блізкае або аднолькавае значэнне, але па-рознаму гучаць);
  2. антанімічныя (маюць супрацьлеглае значэнне);
  3. полісэмічныя/мнагазначныя (могуць мець некалькі розных значэнняў);
  4. аманімічныя (супадаюць па форме, але адрозніваюцца па значэнні).

Паводле паходжання афіксы падзяляюцца на:

  1. спрадвечнабеларускія (пры-, -н-, -ск-, -осць і інш.);
  2. запазычаныя (анты-, -ірава-, -ізм і інш.).