[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Алодыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Алодыя
Хрысціянскія дзяржавы Нубіі
Хрысціянскія дзяржавы Нубіі
< 
 >
590 г. — 1504 г.

Сталіца Соба
Мова(ы) Nubian[d] і візантыйская мова[d]
Рэлігія копцкая праваслаўная царква і traditional African religion[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алодыя (грэч. Αλοδια) або Алва (араб. ئالوا ‎‎) — дзяржава на тэрыторыі сучаснага Судана ў VI ст. — XVI ст.

Назва "Алва" вядома з кушыцкіх тэкстаў з IV ст. да н. э. як вобласць або буйны населены пункт на поўдні Нубіі. У аксумскім запісы сярэдзіны IV ст. н. э. Алва узгадваецца як горад, пабудаваны з цэглы. Аднак простае атаясненне старажытнай Алвы і сярэднявечнай Алодыі — вельмі дыскусійнае пытанне.

У пісьмовых крыніцах Алодыя як дзяржава ў Нубіі фіксуецца візантыйскімі царкоўнымі гісторыкамі толькі пад 569 (570) г. у сувязі з місіянерскай дзейнасцю там коптаў і іх канфліктам з эфіопскімі місіянрамі. Арабскія географы вызначалі Алву як хрысціянскую дзяржаву на поўдні Нубіі з цэнтрам у горадзе Соба да канца XIII ст. У эпоху мамлюкоў яна падзялялася на 9 удзелаў.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Алодыя праіснавала да XVI ст. пакуль у 1506 г. не была зруйнавана ўварваннем народа фундж з Паўднёвага Судана.