20 верасня
20 верасня — дзвесце шэсцьдзясят трэці (дзвесце шэсцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1187: Пачатак аблогі Іерусаліма султанам Саладзінам.
- 1519: Флатылія на чале з Ф. Магеланам выправілася ў падарожжа з порта Санлукар-дэ-Барамеда ў вусці ракі Гвадалквівір.
- 1620: Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
- 1802: У Расіі заснаваны першыя міністэрствы.
- 1854: Бітва на Альме, першая буйная бітва ў Крымскай вайне, перамога войскаў антырасійскай кааліцыі.
- 1944: У складзе БССР утвораны Гродзенская вобласць, Маладзечанская вобласць (скасавана ў 1960) і Бабруйская вобласць (скавана ў 1954).
- 1945: Адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
- 1946: Пачаўся I Канскі кінафестываль.
- 1950: У Нью-Ёрку пачала выходзіць газета «Беларус».
- 2015: Англійскі снукерыст Кайрэн Уілсан выйграў турнір Шанхай Мастэрс.
Нарадзіліся
правіць- 1764: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года (пам. 1810)
- 1810: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар (пам. 11.3.1872)
- 1842: Джэймс Дзьюар, шатландскі фізік і хімік
- 1891: Тадэвуш Лер-Сплавінскі, польскі мовазнавец-славіст (пам. 17.2.1965)
- 1903: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (пам. 25.7.1997)
- 1934: Сафі Ларэн, італьянская актрыса
- 1934: Сокэ Кубота Такаюкі, японскі Гранд майстар баявых мастацтваў
- 1938: Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч, беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 1943: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца
- 1948: Джордж Рэйманд Рычард Марцін, амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст
- 1949: Сабіна Азема, французская актрыса
- 1959: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар
- 1992: Сафура Алізадэ, азербайджанская эстрадная спявачка
Памерлі
правіць- 1724: Давід фон Крафт, шведскі жывапісец
- 1803: Роберт Эмет, ірландскі нацыяналіст
- 1961: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр
- 1973: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант
- 1980: Жозіяс Браўн-Бланке, французскі геабатанік (нар. 3.8.1884)
- 1981: Марсель Кан, французская мастачка
- 1996: Пал Эрдзёш, венгерскі матэматык
- 2006: Марта Контула, фінская актрыса
- 2007: Кальё Кійск, эстонскі акцёр і рэжысёр
- 2014: Анатоль Мікалаевіч Беразавой, савецкі касманаўт
- 2021: Валянціна Цімафееўна Петрачкова, беларуская актрыса
Святкуюць
правіць- Азербайджан: Дзень нафтавікоў
- Беларусь: Дзень мытніка
- Непал: Нацыянальны дзень
- Паўднёвая Асеція: Дзень незалежнасці
- Расія: Дзень работніка кадравых служб
- Тайланд: Нацыянальны дзень моладзі
- Японія: Дзень паветра