1961
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1961 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 3 студзеня: ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай.
- 8 студзеня: Французы на рэферэндуме прагаласавалі за наданне Алжыру незалежнасці.
- 19 студзеня: Прэзідэнт ЗША Дуайт Эйзенхаўэр перадаў свае паўнамоцтвы Джону Кенэдзі.
- 31 студзеня: Першы запуск амерыканцамі ў космас жывой істоты — шымпанзэ.
- 14 лютага: Адкрыты 103-і элемент перыядычнай сістэмы — лаўрэнсій.
- 12 красавіка: Першы палёт чалавека ў космас (Юрый Гагарын на касмічным караблі «Васток»).
- 29 ліпеня: Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.
- 31 ліпеня: У Ізраіль прыбыў мільённы імігрант.
- 6 жніўня: Вывяржэнне вулкана на востраве Трыстан-да-Кунья.
- 13 жніўня: ГДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Берлінам.
- 17 кастрычніка:
- Пачаўся XXII з'езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 года.
- У Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 снежня нехта звярнуў увагу, што карціна вісіць дагары нагамі.
- 3 лістапада: Дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску.
- 10 лістапада: Горад Сталінград пераіменаваны ў Валгаград.
- 29 лістапада: Узарваны Гродзенскі фарны касцёл.
- 19 снежня: Індыя анексавала Гоа.
Нарадзіліся
правіць- 1 студзеня: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
- 26 студзеня: Уэйн Грэцкі, знакаміты канадскі хакеіст, продкі якога паходзілі з Беларусі
- 15 ліпеня: Форэст Уітакер, амерыканскі акцёр
- 9 верасня: Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў, заснавальнік і кіраўнік INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS
- 7 лістапада: Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст
- 18 лістапада: Сяргей Гарлуковіч, беларускі футбаліст, трэнер
Памерлі
правіць- 21 студзеня: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік.
- 6 красавіка: Жуль Бардэ, французскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).
- 11 чэрвеня: Архіепіскап Лука (Война-Ясянецкі), рускі хірург, духоўны пісьменнік, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, праваслаўны святы, лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне.
- 30 чэрвеня: Лі дэ Форэст, амерыканскі вынаходнік.
- 2 ліпеня: Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
- 20 жніўня: Персі Уільям Брыджмен, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
- 20 верасня: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр.