[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Thuraya

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Thuraya (вымаўляецца Тгурая) — рэгіянальны апэратар спадарожнікавае тэлефоннае сувязі, што пакрывае Эўропу, Сярэднюю Азію й Афрыку. Апэратарам выкарыстоўваюцца геастацыянарныя й рэзэрвовыя спадарожнікі. Апэратар таксама надае паслугі доступу ў Сеціва пад брэндам ThurayaDSL. Зарэгістраваная ў Арабскіх Эміратах. Продаж тэлефонаў ды аплата паслугаў у пакрытых краінах ажыцьцяўляецца праз аўтарызаваных дылераў. На цяперашні момант кампанія мае недзе 300 000 абанэнтаў. Прыбытак «Тгураі» ў 2004 годзе склаў $26,15 мільёнаў, у 2005 годзе — болей за $84 мільёнаў. Тэлефонныя тэрміналы апэратара могуць працаваць як у спадарожнікавай тэлефоннай сетцы, так і ў наземных сетках GSM-900/1800/1900. «Тгурая» мае роўмінгавыя пагадненьні больш чым з 201 GSM-апэратарамі (на люты 2006 году).

Кампанія першая з усіх спадарожнікавых апэратараў пачала выпуск тэлефонаў SG-2520[1] ды SO-2510[2] памерам з звычайныя сотавыя для індывідуальных карыстальнікаў. Апараты падтрымліваюць увадначасьсе спадарожнікавы й GSM стандарты (апошні — у трох дыяпазонах 900/1800/1900 МГц). Акрамя гэтага, апэратар таксама прапаноўвае самыя нізкія сярод спадарожнікавых апэратараў кошты спалучэньняў[3] у сярэдзіне сеткі (ад $0,2) у рамах сваёй палітыкі па завабленьні індывідуальных абанэнтаў. Частковая пераарыентацыя кампаніі на масавы рынак адбылася пасьля шэрагу банкруцтваў карпарацыйнаарыентаваных спадарожнікавых апэратараў, у прыватнасьці, Ірыдыюм.

Паслугі й прадукты кампаніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Голасавая сувязь
  • SMS
  • Перадача дадзеных ды факсаў на хуткасьці 9,6 kbit/s
  • Мабільны сэрвіс перадачы дадзеных GMPRS на тэрміналах SO і SG — 60 кбіт/с на ўваходным ды 15 кбіт/с на выходным трафіку
  • GPS-навігацыя
  • Дадатковыя паслугі: навіны, call back, чаканьне на выклік, прапушчаныя выклікі, галасавая пошта, WAP ды падобнае.
  • ThurayaDSL[4] — перадача зьвестак на хуткасьці 144 kbit/с (тэрмінал памерам з лэптоп)
  • ThurayaIP - перадача дадзеных на хуткасьці да 444 кбіт/с.
  • ThurayaPCO - спадарожнікавыя мініАТС тэрміналы для аддаленых тэрыторыяў.
  • ThurayaPayphone - спадарожнікавыя тэлефоны-аўтаматы для аддаленых тэрыторыяў.
  • Thuraya Marine - спадарожнікавыя тэрміналы стацыянарнага тыпу для марскіх судоў з магчымасьцю перадачы дадзеных на хуткасьці да 60 кбіт/с.
  • Спадарожнікавыя мадэмы з хуткасьцю перадачы 60 кбіт/с.
  • Выклік высокай магутнасьці ('high power alert') дазваляе размаўляць нават пры слабым сыгнале.

Міжнародны тэлефонны прэфікс сеткі Тгурая: +88216.

Вылучаныя частоты:

Каналы на карыстальніцкія тэрміналы:

  • Зямля-космас 1626.5-1660.5 МГц
  • Космас-зямля 1525.0-1559.0 МГц

Каналы на станцыю кіраваньня:

  • Зямля-космас 6425.0-6725.0 МГц
  • Космас-зямля 3400.0-3625.0 МГц

На травень 2008 году на арбіце знаходзіліся тры спадарожнікі кампаніі:

Thuraya-1

Нумар у каталёгу USSPACECOM : 26578.
Міжнародны код прызначэньня: 2000-066A.
Дата й час запуску 2000-10-21 05:22:00 грынвіцкага часу.
Маса бяз паліва 3200 кг.
Маса з палівам 5100 кг.
Магутнасьць сонечных батарэяў 13 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элемэнтавая фазаваная антэнная рашотка дыямэтрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іхныя групы. Знаходзіўся на геастацыянарнай арбіце на пазыцыі 44° усходняе даўгаты, затым быў перакладзены ў рэзэрв на пазыцыю 98,5° усходняе даўгаты, па стане на 9 кастрычніка 2007 году знаходзіцца на пазыцыі 122.5° усходняе даўгаты.

Thuraya-2

Нумар у каталёгу USSPACECOM: 27825.
Міжнародны код прызначэньня: 2003-026A.
Дата і час запуску 2003-06-10 13:56:00 грынвіцкага часу.
Маса з палівам 5200 кг.
Магутнасьць сонечных батарэяў 11 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элемэнтавая фазаваная антэнная рашотка дыямэтрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іхныя групы. Знаходзіцца на геасынхранічнай арбіце з ухілам 6.3° у пазыцыі 44° усходняе даўгаты.

Thuraya-3

Дата запуску: 15 студзеня 2008 года.
Маса: 5173 кг.
Плянаваны тэрмін службы: 12 гадоў.
Знаходзіцца на геасынхранічнай арбіце ў пазыцыі 98,5° усходняе даўгаты.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]