[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Blondie

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Blondie
Гады 1974 — цяпер—
Краіна
Месца ўтварэньня Нью-Ёрк
Мова ангельская мова
Жанр рок-музыка, новая хваля[d], пост-панк, power pop[d], дэнс-рок[d] і поп-панк[d]
Выдавец Sony Music[d], Chrysalis Records[d], Private Stock Records[d] і Sony BMG[d]
Узнагароды і прэміі
blondie.net (анг.)

Blondie («Блёндзі» перакладаецца як «бляндынка») — амэрыканскі гурт, піянэры новай хвалі і панк-року. Гурт зрабіўся вядомым пасьля свайго альбому «Parallel Lines», які выйшаў у 1978 годзе. Песьні з гэтага альбому сталі міжнароднымі хітамі. У 1982 годзе гурт распаўся, Дэбі Хары, вакалістка, пачала сольную кар’еру. У 1997 годзе гурт ізноў сабраўся і выступае дасюль.

Каманда паўстала ў жніўні 1974 году ў Нью-Ёрку і першыя чатыры гады разглядаліся як зорка мясцовага року-андэграўнду. Склад удзельнікаў мяняўся, пакуль у 1977 годзе не замацаваўся ў фармаце сэкстэце. Адчувальны камэрцыйны посьпех прыйшоў спачатку ў Вялікабрытаніі, з выхадам трэцяга альбома «Parallel Lines» (1978), за які камандзе была прысуджана прэмія «Грэмі» у намінацыі «лепшы жаночы рок-вакал». Аднак сапраўднай бомбай стаў трэці сынгл з альбому «Heart of Glass», запісаны ў стылі дыска. Ён узначаліў гіт-парады па ўсім сьвеце і стаў адной з самых яскравых мэлёдый эпохі дыска. За ім сталі папулярнымі яшчэ два чарттопэры — «Sunday Girl» і «Atomic».

Дэбі Хары. Блёнды ў Таронта 1977

Рост папулярнасьці Blondie і іх пераўтварэньне з альтэрнатыўнага рок-гурта ў модны танцавальны калектыў спрыялі таму, што для публікі і журналістаў ўсіх іншых удзельнікаў гурта стала засланяць агрэсіўная сэксуальная салістка Дэбі Хары — тая самая бляндынка, якая дала групе яе назву. Менавіта да яе было прыкавана ўвага гледачоў на канцэртах і ў відэакліпах. Па на просьбу італьянскага прадусара Джорджа Мародэру яна піша словы на модную танцавальную мэлёдыю «Call Me», якая прагучала ў 1980 годзе ў фільме «Амэрыканскі жыгала» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі. Трэк «Call Me» на працягу шасьці тыдняў займаў першае месца ў амэрыканскіх поп-чартах, быў намінаваны на «Залаты глёбус» як лепшая песьня да фільму і, па дадзеных часопіса Billboard, стаў самым прадаваным сынглам году ў ЗША.

У лістападзе 1980 году выйшаў эклектычны альбом Autoamerican, які ўтрымліваў яшчэ два супэрхіты — «The Tide is High» у стылі рэгі і «Rapture» — другую мэлёдыю з элемэнтамі рэпу, якая ўзначаліла амэрыканскі гіт-парад продажаў. Наступны альбом, The Hunter (1982), апынуўся даволі правальным з пункту гледжаньня продажаў, і Дэбора занялася сольнай кар’ерай. Нягледзячы на тое, што рэпутацыя гурта сярод музычных крытыкаў падвышалася, гурт вырашыў распусьціцца.

Адраджэньне гурта

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 годзе, упершыню за 15 гадоў, удзельнікі групы пачалі працаваць разам. Яны выпусьцілі кавэр-вэрсію на кампазыцыю Ігі Попа «Ordinary Bummer» і трыбютный альбом We Will Fall (1997).

Blondie

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]