[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Эро (мастак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эро
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1932(1932-07-19)[1][2][3][…] (92 гады)
Месца нараджэньня
Занятак маляр, скульптар, сцэнічны артыст, кінэматаграфіст, мастак-гравэр, плястычны артыст
Плынь поп-арт[d]
Узнагароды
медаль прынца Яўгенія афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну

Эро́, сапраўднае імя Гу́дмундур Гу́дмундсан (па-ісьляндзку: Erró; нар. 19 ліпеня 1932, Оўлафсьвік, Ісьляндыя) — сучасны ісьляндзкі мастак.

Жыцьцё і творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эро ў пэрыяд паміж 1952 і 1954 гадамі вывучаў жывапіс ў Мастацкіх акадэміях Рэйк’явіку і Осьлё. Пасьля гэтага пераехаў у Італію, дзе ў Флярэнцыі і Равэне да 1958 году займаўся мастацтвам мазаікі.

У 1958 годзе Эро зьехаў у Парыж. У 1960 годзе узяў удзел у мастацкай выставе «Антыпрацэс» (Antiproces). З 1961 і да 1968 штогод выстаўляўся ў парыскай сэзоннай выставе «Травеньскі салон» (Salon de Mai). У гэтыя і пазьнейшыя гады рабіў шматлікія паездкі за мяжу, жыў пераменна ў Парыжы, у Тайляндзе і на востраве Фармэнтэра (Балеарскія астравы). Шмат разоў выстаўлўся як у Францыі, так і ў іншых краінах:

  • у Францыі (1960, 1969, 1975, 1986, 1988, 1992, 1994, 2004, 2008-09 і інш.)
  • у ЗША (1964, галерэя Гертруды Стайн; 2004)
  • У Ізраілі (1958)
  • у Гішпаніі (1992, 2005)
  • ва Ўкраіне (2004)
  • у Даніі (1981)
  • у Нідэрляндах (1982)
  • у ФРГ (1969)
  • у Аўстрыі (1996)
  • у Швэцыі, Фінляндыі і Ісьляндыі (1993-94)
  • у Бэльгіі (1983, 1988)
  • у Ісьляндыі (2009)

Эро ўдзельнічаў у вэнэцыянскім біенале ў 1986 годзе. У 1989 годзе майстар падараваў значную частку сваіх прац Мастацкаму музэю Рэйк’явіку. Манера мастацкіх твораў, якія робіць Эро, палягае на мяжы сюррэалізму і поп-арту. Галоўнай тэмай яго карцін зьяўляецца адлюстраваньне сучаснай цывілізацыі, яе тэхнічнае дасканаласьці. Падчас стварэньня выкарыстоўвае тэхніку комікса і сюжэты навуковай фантастыкі.

Эро займаўся таксама кінамастацтвам (фільм Grimaces, 1964).

  1. ^ Erró // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Erró // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Delarge J. ( Gudmundur Gudmundsson, it ) ERRÓ // Лё Дэлярж (фр.)Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  • Pierre Tilman, «Erró», Paris, éditions Galilée, 1976.