Хава Нагіла
Га́ва Наґі́ла — габрэйская народная песьня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сёньняшні час прынята лічыць, што музыку да кампазыцыі напісаў невядомы клязьмэр (габрэйскі музыкант-валанцуга) не раней за палову 19 стагодзьдзя. Тэкст песьні напісаны Аўраамам Цві Ідэльсанам, зьбіральнікам габрэйскага фальклёру, у 1918 годзе у якасьці фіналу да канцэрту ў Ерусаліме, прысьвечанаму ўваходу войскаў пад камандаваньнем генэрала Алэнбі ў Ерусалім, на матыў садзігурскіх хасыдаў (ад мястэчка Садзігура ва Ўкраіне), які ён занатаваў паміж 1912 і 1914 гадамі. Матыў быў падзелены на чатыры часткі і Аўраам Ідэльсан напісаў аранжыроўку для хора, для аркестра.
У 1918 годзе песьня ў выкананьні трох хазанаў была запісаная на патэфон «з ручным прывадам». Выкананьне павальнейшае, чым прынята сёньня, і вытрымана ў характэрным «надрыўным» стылі песьні ўсходне-эўрапейскіх габрэяў.
Запіс захоўваецца сёньня ў нацыянальнай бібліятэцы Ізраілю — і лічыцца самым першым запісам іўрытскай песьні. Першы нотны запіс утрымоўваецца ў зборніку песень, выпушчаным Ідэльсанам у 1922 годзе (таксама ёсць у бібліятэцы), і ў ім — апрацоўка песьні на 4 галасы, з подпісам «музыка — народная, гармонія — А. Цві». Слова «гармонія» у іўрыце таго часу азначае «апрацоўка», а скарачэньнем «А.Цви» Ідэльсан часта падпісваў і сваю ўласную музыку. Там жа — словы песьні, у якіх ёсць адно адрозненьне ад прынятага сёньня тэксту: «Uru na achim belev same’ach» замест «Uru achim belev same’ach» («na» — ветлівая форма ўладарнага ладу)
Звыклае гучаньне мэлёдыя набыла дзесьці ў 30-х гадах XX стагодзьдзя — дзякуючы хвалі габрэйскіх перасяленцаў з Румыніі, якія вырасьлі на культуры палымяных румынскіх танцаў. У песьні зьявіўся сінкрапаваны танцавальны рытм, і яна стала гучаць хутчэй. Яшчэ трохі пазьней склаўся гэтакі рытмічны кансэнсус — «Хава Нагіла» пачынаецца павольна, з павагай да традыцый, а потым разганяецца да шпаркіх скокаў.
У 1938 Машэ Натанзон пачаў цьвердзіць, што ён зьяўляецца аўтарам кампазыцыі, бо зьяўляўся вучнем у хоры Ідэльсана і нібыта лепей усіх выканаў пісьмовае заданьне свайго настаўніка пра найлепшы варыянт тэкста для кампазыцыі.
У 1964 годзе дачкі А. Ц. Ідэльсана падалі пазоў, у якім патрабавалі адлічэньняў за выкананне гэтай песьні. Справа была разгледжана ў акруговым судзе (інтарэсы сям’і Ідэльсан уяўляла нотнае выдавецтва «Ілан»), які пастанавіў, што ў дадзеным выпадку аўтарскія правы (на музыку) сапраўды атрымліваюцца ў спадчыну ісцамі. Значную частку атрыманай сумы дачкі Ідэльсана ахвяравалі Інстытуту габрэйскай музыкі пры Ерусалімскім унівэрсітэце.
У савецкі час шматлікія габрэі, якія ня ведалі іўрыту і адчувалі песню выключна «на слых» (з сясцёр Берры або ад сяброў), сьпявалі адзін радок некалькі інакш: не «уру ахім белев самеах», а «урвахім белев самеах». Пры гэтым яны ня ведалі, што ў такога выразу ёсць таксама асэнсаванае значэньне на іўрыце: «і прыбыткі ў шчаслівым сэрцы» — не ад дзеяслова «прыбыць», а ад назоўніка «прыбытак»...
Тэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транскрыпцыя | Іўрыт | Пераклад |
Хава нагіла | הבה נגילה | Давайце ўсьцешымся, |
Хава нагіла | הבה נגילה | Давайце ўсьцешымся, |
Хава нагіла вэ несмеха | הבה נגילה ונשמחה | Будзьце шчасьлівымі і радаснымі |
(паўтарыць куплет адзін раз) | ||
Хава неранена | הבה נרננה | Давайце сьпяваць |
Хава неранена | הבה נרננה | Давайце сьпяваць |
Хава неранена вэ несмеха | הבה הבה נרננה | Сьпяваць і радавацца |
(паўтарыць куплет адзін раз) | ||
У-ру, у-ру-ахім! | !עורו, עורו אחים | Абудзіцеся, абудзіцеся, браты! |
У-ру-ахім балев самеах | עורו אחים בלב שמח | Са шчасьцем у сэрцы |
(паўтарыць чатыры разы) | ||
У-ру-ахім, у-ру-ахім! | !עורו אחים, עורו אחים | Абудзіцеся, браты, абудзіцеся, браты! |
Балев самеах | בלב שמח | Са шчасьцем у сэрцы |
Спампаваць «Хава Нагіла» ў выкананьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нехама Гендэль і Менахем Аліран (3.8 Mb)
- Сёстры Берры (3.1 Mb)
- Гурт «Аванс» (4.0 Mb)
- Джон Мэрфі і Даніэль Грыфіт (1.7 Mb)
- Эўра-Бойз (4.1 Mb)
- Vaskez (5.3 Mb)
- «Лойко» (3.0 Mb)
- Хайфскі аркестар народных інструмэнтаў (3.2 Mb)
- Джэймс Ласт (2.6 Mb)
- Рыкі Кінг (2.6 Mb)
- Лілія Грандэ (2.5 Mb)
- Альбэрт Сігалаў (3.3 Mb)
- Дзін Рыд (3.5 Mb)
- Хор Турэцкага (7.0 Mb)
- Арт-трыа «Вольніца» (0.5 Mb)
- Аляксей Хвастэнка (4.0 Mb)
- Элвіс Прэсьлі (1.2 Mb)
- Балаган Лімітэд (3.2 Mb)
- Маша Маскаленка і Ніна Мошкіна (3.0 Mb)
- Вольга Арэф’ева (1.4 Mb)
- Scooter (2.8 Mb)
- Ёсель Кабзон (5.9 Mb)
- Гары Белафонтэ (3.8 Mb)
- Вадзім Медведзеў (1.9 Mb)
- Псой Караленка (2.3 Mb)