[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Скандэрбэг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скандэрбэг
Партрэт Скандэбэга, які захоўваецца ў галерэі Ўфіцы ў Флярэнцыі
гаспадар Кастрыёці
28 лістапада 1443 — 17 студзеня 1468
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Георгі Кастрыёці
Нарадзіўся 6 траўня 1405(1405-05-06),
Памёр 17 студзеня 1468(1468-01-17)[1][2][3] (62 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Ян II Кастрыёці
Дынастыя Кастрыёці
Жонка Доніка Кастрыёці
Бацька Ян I Кастрыёці
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Гео́ргі Кастрыё́ці (па-альбанску: Gjergj Kastrioti), больш вядомы як Скандэрбэг (альб. Skënderbeu) — альбанскі арыстакрат, княжа Кастрыёці, нацыянальны герой Альбаніі, правадыр альбанскага паўстаньня супраць улады Асманскай імпэрыі.

Нарадзіўся ў 1405 годзе ў сям’і князя Яна I Кастрыёці. У 1423 годзе быў адвезены ў Асманскую імпэрыю ў якасьці ганаровага закладніка, дзе навярнуўся ў іслам. Служыў у асманскім войску, атрымаў афіцэрскае званьне. Дзякуючы мужнасьці атрымаў ад туркаў прозьвішча Іскандэр-бэй, у гонар Аляксандра Македонскага. Гэтая мянушка на альбанскі лад «Скандэрбэг» і захавалася за Георгіем. У 1443 годзе дэзэртаваў з асманскага войска і ўцёк да хаты ў Альбанію, дзе вярнуўся да хрысьціянства і ўзначаліў барацьбу з асманамі. 25 гадоў Скандэрбэг пасьпяхова ўтрымліваў сваю радзіму ад захопу Асманскай імпэрыяй.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]