[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′36″ пн. ш. 27°32′52″ у. д. / 53.8932° пн. ш. 27.5478° у. д. / 53.8932; 27.5478

Станцыя «Плошча Леніна»
Маскоўская лінія
Менскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 26 чэрвеня 1984 (40 гадоў таму)
Былыя назвы Плошча Леніна, Плошча Незалежнасьці
Тып аднасхільная
Тып плятформы выспавая
Даўжыня плятформы, м 100
Шырыня плятформы, м 10
Пераходы на станцыі Вакзальная
Код станцыі 115
Маскоўская лінія
Уручча (станцыя мэтро)
Уручча
Барысаўскі тракт (станцыя мэтро)
Барысаўскі тракт
Усход (станцыя мэтро)
Усход
Маскоўская (станцыя мэтро, Менск)
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў (станцыя мэтро)
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук (станцыя мэтро)
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі (станцыя мэтро)
Плошча Перамогі
Купалаўская (станцыя мэтро)
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
leer
Кастрычніцкая
Цэнтральны аўтавакзал (Менск) Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск) Чыгуначны вакзал (Менск)
Плошча Леніна
leer Інстытут Культуры (станцыя мэтро) Інстытут культуры (плятформа)
Інстытут Культуры
leer Маскоўскае (электрадэпо, Менск) leer
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка (станцыя мэтро)
Грушаўка
Міхалова (станцыя мэтро)
Міхалова
Пятроўшчына (станцыя мэтро)
Пятроўшчына
Малінаўка (станцыя мэтро)
Малінаўка
Шчомысьліца (станцыя мэтро)
Шчомысьліца

Плошча Леніна (трансьліт.: Plošča Lіenіna) — станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну. Разьмешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут культуры». «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 году ў складзе першай чаргі менскага метро.

Зьяўляецца станцыяй Менскага метрапалітэна з найбуйнейшым пассажырапатокам.

З 1992 па 2003 год станцыя аб’яўлялася як «Плошча Незалежнасьці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага адзьдзела Менскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэньні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 году станцыя аб’яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала й Плошчы Незалежнасьці». 15 сакавіка 2010 году камісія Менскага гарвыканкама па названьні й пераназваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназваньні станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасьці».

Станцыя аднаскляпеністая з маналітнага жалезабетону, пабудаваная з ужываньнем тэхналёгіі ”сьцяна ў грунце”. Афармленьне вытрымана ў спакойных танах, пуцявыя сьцены абліцаваны цёмна-ружовым мармурам. У цэнтры плятформы ўстаноўлена мастацкая кампазыцыя ў выглядзе калёны, увянчанай сярпом і молатам.

Удалае разьмяшчэньне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб’яднаць два асноўных пасажыраўтваральных вузла горада — Чыгуначны вакзал і плошчу Незалежнасьці. Адзін з выхадаў станцыі разьмешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытаму ў 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзалу й на пасадачныя плятформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы разьмешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» і пасадкавыя плятформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасьці, на якой разьмешчаны будынкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта, Дома Ўраду, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касьцёл.

Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» — адзін з самых доўгіх у менскім метро.

Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў