[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Пензенская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пензенская вобласьць
Пензенская область

Сьцяг
Гімн гімн Пензенскай вобласці[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Паволскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Пенза
Дата ўтварэньня 4 лютага 1939
Губэрнатар Васіль Бачкароў
Насельніцтва (2010)
1 386 178[1] (34-е месца)
Шчыльнасьць 32 чал./км²
Плошча 43 352 км² (56-е месца)
Месцазнаходжаньне Пензенскай вобласьці
Пензенская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-PNZ
Код аўтам. нумароў 58
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пе́нзенская во́бласьць (па-расейску: Пензенская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пенза. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Ульянаўскай, Саратаўскай, Тамбоўскай, Разанскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 4 лютага 1939 году.

Рэльеф паверхні — раўнінны, зьлёгку ўзгорысты. Шырокую частку тэрыторыі займаюць заходнія схілы Прыволскага ўзвышша. Узвышша Сурская Шышка зьяўляецца самым высокім узвышшам вобласьці. Крайні захад вобласьці належыць да ўсходняй ускраіны Оцка-Данской раўніны.

Мінэральна-сыравінная база вобласьці складаецца, у большай частцы з сыравіны для будаўнічай індустрыі. На тэрыторыі рэгіёну разьмешчаны радовішчы гліны, гіпсу, шкляных пяскоў, мэргелю й крэйды, а таксама невялікія навалы фасфарытаў, прыдатныя для размолу ў фасфарытавую муку.

У вобласьці налічваецца больш за 3 тысячы рэк і ручаёў агульнай працягласьцю 15 458 км. Рачны сьцёк арыентавана ацэньваецца ў 5—5,5 км³. Найбольш буйныя з рэк вобласьці ёсьць Сура, Мокша, Хапёр і Варона. Адно з унікальных прыродных зьяваў Пензенскай вобласьці — вытокі ракі Хапёр, якія бяруць свой ​​пачатак з найчыстых крыніцаў. Частка азёраў узятая пад ахову як помнік прыроды. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 1500—2000 крыніцаў.

Абласны цэнтар горад Пенза быў заснаваны ў 1663 годзе як расейская крэпасьць на мяжы Дзікага поля. Маюцца таксама зьвесткі пра прысутнасьць на тэрыторыі сучаснага гораду больш старажытных паселішчаў. У 1718 годзе была ўтворана Пензенская правінцыя ў складзе Казанскай губэрні. 15 верасьня 1780 году ўтворана Пензенская губэрня. 5 сакавіка 1797 году губэрня была скасавана, а Пенза сталася павятовым цэнтрам Саратаўскай губэрні. 9 верасьня 1801 году Пензенская губэрня была адноўленая.

У 1928 годзе губэрня была зноў ліквідаваная, Пенза сталася цэнтрам Пензенскай акругі Сярэдняволскага краю, Куйбышаўскага краю, а затым з 1937 году раённым цэнтрам Тамбоўскай вобласьці. 4 лютага 1939 году Ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Пензенская вобласьць.

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць жыхароў у вобласьці складае 1 386 178 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (86,8%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца татары (6,4%), потым мардва (4,1%). Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасьці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 2579 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пензенская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў