Мамбаса
Мамбаса | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1593 | ||||
Краіна: | Кенія | ||||
Правінцыя: | Прыбярэжная | ||||
Акруга: | Мамбаса | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 50 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 041 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 4°3′0″ пд. ш. 39°40′0″ у. д. / 4.05° пд. ш. 39.66667° у. д.Каардынаты: 4°3′0″ пд. ш. 39°40′0″ у. д. / 4.05° пд. ш. 39.66667° у. д. | ||||
Мамбаса | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mombasa.go.ke/ |
Мамба́са (па-ангельску: Mombasa) — узьбярэжны горад у Кеніі ля Індыйскага акіяну. Гэта была першая сталіца Брытанскай Усходняй Афрыкі, перш чым Найробі атрымала такі статус. Цяпер горад ёсьць цэнтрам Прыбярэжнай правінцыі і акругі Мамбаса. Гэта найстарэйшы горад у краіне і другі паводле колькасьці насельніцтва горад Кеніі пасьля Найробі[1]. У той час як паводле стану на 2019 год жыхароў у Мамбасе налічвалася каля 1,2 млн чалавек, аглямэрацыя места з улікам прадмесьцяў сягала 3,5 млн чалавек[2]. Выгаднае разьмяшчэньне гораду спрыяла ягонаму важнаму статусу яшчэ ў старажытнасьці. У XII стагодзьдзі Мамбаса была квітнеючым гандлёвым горадам. Яго ў 1151 годзе згадвае ў сваіх працах арабскі географ Аль-Ідрысі. Найстарэйшы каменны мячэт у Мамбасе быў пабудаваны каля 1300 году. У канцы дакаляніяльнага пэрыяду Мамбаса сталася залежнай ад рабскай працы. А на працягу раньняга сучаснага пэрыяду гарадзкі порт быў ключовым вузлом у складаных гандлёвых сетках Індыйскага акіяну. На сёньня горад зарабляе на турызьме, але гандаль працягвае гуляць значную ролю. Маецца ўласны аэрапорт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Major cities — Population». The World Factbook.
- ^ «2019 Kenya Population and Housing Census Volume I: Population by County and Sub-County». Kenya National Bureau of Statistics.