Крышана
Выгляд
Крышана (па-румынску: Crişana, па-вугорску: Körösvidék, па-нямецку: Kreischgebiet) — гістарычная вобласьць у Румыніі, жудзецы Арад і Біхор), а таксама Вугоршчыне, якая знаходзіцца паміж ракой Цісай на захадзе, ракой Мурэш на поўдні, Заходня Румынскімі гарамі на ўсходзе і ракой Самеш на поўначы. Галоўны горад — Арадзя.
З XVIII стагодзьдзя Крышан падзялялі гістарычны лёс Трансыльваніі і таму часьцяком разглядаецца як яе складовая частка. У больш раньні час гэтыя паняцьці падзялялі. У 1571 годзе трансыльванскі князь Янаш II Жыгімонт Заполья адмовіўся ад правоў на вугорскі сталец у абмен на прызнаньне яго кіраўніком Трансыльваніі і Парцыюму — вобласьці, у склад якой, акрамя Крышан, увайшлі Марамурэш і Банат.