Крыж (сузор’е)
Крыж | |
Лацінская назва | Crux |
---|---|
· у родным склоне | Crucis |
· скарот | Cru |
Простае ўзьняцьцё | 12,5г |
Схіленьне | −60° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 68 кв. гр. (88-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 19 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | Акрукс (α Cru) (0,87m) |
Найбліжэйшая зорка | η Cru (64,22 сьв. г., 19,69 пк) |
Аб’екты Мэсье | Няма |
Мэтэорныя патокі | Круцыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +20° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня. |
Крыж (па-лацінску: Crux, Cru) — найменшае з 88 сучасных сузор’яў, але адно з самых заўважных у паўднёвым небе. Яно адрозьніваецца яскравым астэрызмам, вядомым пад назвай Паўднёвы Крыж.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сузор’е Крыжа назіралі яшчэ грэкі антычнасьці, а Пталемэй лічыў астэрызм часткай Цэнтаўра.[1] Да IV ст. да н. э. Крыж было відаць цалкам з Брытанскіх астравоў, але пад уплывам папярэджаньня раўнадзенстваў каляпалярныя паўднёвыя сузор’і сышлі за гарызонт у Эўропе, і паўночныя народы пра сузор’е з часам забыліся.[2]
Аддзяленьне Крыжа ад Цэнтаўра часьцей прыпісваюць францускаму астраному Аўгустыну Рае, які зрабіў гэта ў 1679 годзе, але некаторыя гісторыкі прыпісваюць стварэньне сузор’я Пэтру Плянцыюсу ў 1613-м. Вядома, што ў 1624 годзе гэтае сузор’е было згадана ў Якаба Барча.[3]
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зоркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тры зь пяці галоўных зорак Крыжа — Акрукс, Бэкрукс і Дэкрукс — зоркі клясы B, якія ўваходзяць у асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра, найбліжэйшую OB-асацыяцыю ад Сонца.
Назіраньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сузор’е Крыжа добра бачна ў паўднёвым паўшар’і круглы год. Па-над гарызонтам яго відаць можна і з тропікаў паўночнага паўшар’я; лепшы час для назіраньня ў гэтых шыротах — зіма-вясна. Напрыклад, з Канкуну (25° пн. ш.) Крыж можна назіраць каля 22 гадзінаў напрыканцы красавіка.[4] На поўдзень ад 34° пд. ш. сузор’е зьяўляецца незаходзячым.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pasachoff 2000. С. 87.
- ^ Ridpath & Tirion 2001. С. 132—133.
- ^ Pasachoff 2000.
- ^ Pasachoff 2000. С. 67.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pasachoff, Jay M. Field Guide to the Stars and Planets. — Houghton Miflin, 2000. — С. 67. — ISBN 978-0-395-93431-9
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
|