[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Вілігад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілігад
Вілігад
Сьвяты
Нарадзіўся каля 745
Памёр 8 лістапада 789
Дзень памяці 8 лістапада

Вілігад (лац. Willehadus, Willihadus; каля 745 — 8 лістапада 789) — хрысьціянскі місіянэр і першы біску Брэмэну, Сьвяты.

З усяго відаць, па пасьпяховым заканчэньні царкоўнай навучальнай установы ў Ёрку прыбыў паміж 765 і 770 гадамі з духоўнай місіяй у Фрызію. Праводзіў пасьпяховую місіянэрскую дзейнасьць, што ўвесь час пагражала яго жыцьцю. Яго падтрымліваў Карл Вялікі[1].

У 782 годзе праз паўстаньне саксаў мусіў згарнуць сваю дзейнасьць і выправіцца ў пілігрымку ў Рым. Па вяртаньні прыкладна два гады пражыў у кляштары Эхтэрнаху. Па тым, як водца саксаў Відукінд у 785 годзе прыняў хрост, вярнуўся ў Фрызію і працягную місіянэрскую дзейнасьць. Цэнтрам місіі абраў Брэмэн.

13 ліпеня 787 года атрымаў пасьвячэньне ў біскупы, а ў 789 годзе на сьвята Ўсіх Сьвятых асьвяціў у Брэмэне зноў адбудаваны з дрэва касьцёл.

Жывот сьвятога напісалі ў кляштары Эхтэрнаху[2].

  1. ^ Виллегад // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1892 Т. VI. — С. 339.
  2. ^ Герлинда Н. Происхождение «Жития святого Виллехада» // Именослов. История языка. История культуры. Вып. 4. — М., 2012. С. 199—214.