[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Венскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Венскі мэтрапалітэн
Лягатып
цягнік тыпу T1
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Вена, Аўстрыя
Пачатак працы 25 лютага 1978
Лініі 5 лініяў
Даўжыня: 78,5 км
Колькасьць станцыяў 104
Пасажырапаток на дзень 1,3 млн. (2009)
Пасажырапаток на год 439,8 млн (2014)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Венскага мэтрапалітэну

Венскі мэтрапалітэн (па-нямецку: U-Bahn Wien), дзе U-Bahn скарачэньне ад нямецкага Untergrundbahn (падземная чыгунка) — разам з S-bahn від чыгуначнага грамадзкага транспарту Вены. Пачатак эксплюатацыі сучаснай сеткі датуецца 8 траўня 1976 году, адчынены для пасажыраў 25 лютага 1978 году. Аднак яшчэ ў 1898-м годзе ў Вене пачала працаваць гарадзкая чыгунка, частка інфраструктуры якой пазьней была ўлучана ў сучасны мэтрапалітэн.