[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Бат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бат
анг. Bath
«Каралеўскі паўмесяц» у Баце
«Каралеўскі паўмесяц» у Баце
Дата заснаваньня: 43
Горад з: 1590
Былыя назвы: лац. Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia
Краіна: Вялікабрытанія
Рэгіён: Паўднёва-Заходняя Ангельшчына
Цырыманіяльнае графства: Сомэрсэт
Плошча: 29 км²
Вышыня: 132 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
колькасьць: 83 992 чал.
шчыльнасьць: 2896,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: 01225
Паштовыя індэксы: BA1, BA2
Геаграфічныя каардынаты: 51°22′53.00″ пн. ш. 2°21′31.00″ з. д. / 51.3813889° пн. ш. 2.3586111° з. д. / 51.3813889; -2.3586111Каардынаты: 51°22′53.00″ пн. ш. 2°21′31.00″ з. д. / 51.3813889° пн. ш. 2.3586111° з. д. / 51.3813889; -2.3586111
Бат на мапе Вялікабрытаніі
Бат
Бат
Бат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mayorofbath.co.uk/

Бат (па-ангельску: Bath [ˈbɑːθ], па-лацінску: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомэрсэт на паўднёвым захадзе Ангельшчыны, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лёндану і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брысталу. Насельніцтва гораду — 83 992 чалавекі[1]. Статус гораду быў нададзены Бату каралевай Элізабэтай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасьць ад графства Сомэрсэт. Калі ў 1974 годзе было ўтворанае графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 году, калі графства Эйван было ліквідаванае, Бат дагэтуль зьяўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Ўсходні Сомэрсэт.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н. э. як спа курорт з лацінскай назвай Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на прымежных мескіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінэральных крыніцаў, якія зьяўляецца адзінымі натурльна ўзьнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Ангельскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазьней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэньня. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым бацкім камнем захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музэяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленьню гэтага места, як асноўнага турыстычнага цэнтру, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3,8 мільёну дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўнівэрсытэты і некалькі школаў і коледжаў. Бат мае буйны сэктар сфэры паслугаў, разьвівальныя інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналёгіі, разам з сэктарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забясьпечваюць працаўладкаванасьць насельніцтва Бату і прымежнай тэрыторыі.

У Баце адбываецца дзеяньне двух раманаў Джэйн Остын«Нортэнгерскае абацтва» і «Довады розуму».

  1. ^ Bath and North East Somerset District Council : Population Statistics  (анг.)
  2. ^ "Civic Insignia". City of Bath.  (анг.)
  3. ^ (2005) History of Bath's Spa Bath Tourism Plus  (анг.)
  4. ^ "City of Bath World Heritage Site Management Plan". Bath and North East Somerset.  (анг.)
  5. ^ "Edgar the Peaceful". English Monarchs – Kings and Queens of England.  (анг.)
  6. ^ "Bath in Focus". Business Matters.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Батсховішча мультымэдыйных матэрыялаў