[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Аронія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аронія
Ягады ароніі
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваСудзінкавыя расьліны
ГрупаКветкавыя расьліны
ТыпЭўдыкоты
ПадклясаРазіды
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
ПадсямействаAmygdaloideae
ТрыбаMaleae
ПадтрыбаMalinae
Віды*Aronia arbutifolia (L.) Pers.
Бінамінальная намэнклятура
Aronia Medik. 1789
ITIS 25125 ·
Ягады ароніі.

Аро́нія (Aronia) — род лістападных хмызьнякоў сямейства ружавых. Паходзіць з усходу Паўночнай Амэрыкі. У XVIII стагодзьдзі чорная аронія патрапіла ў Эўропу.

Аронія вырошчваецца дзеля ўпрыгожваньня і ежы. Ягады маюць кіслы смак і гатовыя да ўжываньня, але часьцей апрацоўваюцца. Зь іх вырабляюць віно, сочыва, сыропы, сокі, гарбату, соўсы, экстракты, піва, марозіва, жэлятынкі і наліўкі.

Лісьце чаргаванае, простае і адваротна-лянцатаватае з зубкаватымі краямі і перкаватым жылкаваньнем; увосені набывае насычаны чырвоны колер. На цэнтральнай жылцы прысутныя цёмныя трыхомы. Кветкі дробныя, зь пяцьцю пялёсткамі і пяцьцю падлісткамі, сабраныя ў шчыткі па 10-25 разам. Гіпантыюм урнападобны. Плод — малы яблык з вязкім смакам.

Пажыўнае рэчыва Маса ў плодзе

[г/100 г]

Маса ў мязьзе

[г/100 г]

Цукры агулам 6,21—42,1
Фруктоза 2,2—15,8
Валокны агулам 57,8—71,6
Нераспушчальныя валокны 43,8—61,7
Лігнін 22,68
Цэлюлёза 34,56
Пэктын 7,52
Бялок 0,7
Тлушч 0,14%
Вітаміны [мг/100 г] [мг/100 г]
Вітамін C 7,25—98,75
Вітамін А 0,77
Вітамін B5 2,845
Вітамін B6 1,132
Мінэралы [мг/100 г] [мг/100 г]
Натар 0,427—1,18
Каль 135—679
Кальц 11,9—116,7
Магн 8,3—66,9
Фосфар 23,9—95,6
Арганічныя злучэньні [мг/100 г] [мг/100 г]
Антацыяны 284—631
Проантацыянідын 522—1000 6200—9720
Фляванолі 3,9—61,7 22,7—43,7

Аронія — характэрны хмызьняк паўночнай паўкулі, які патрабуе ўмераных і халодных тэмпэратураў. Хмызьняк здольны вытрымліваць у сьпячцы тэмпэратуры да −30 °C. Пасьля зьяўленьне кветак у канцы красавіка — пачатку траўня расьліна становіцца ўразьлівай да марозу. Звычайна аронію садзяць раньняй вясной пасьля адлігі, альбо ўвосені, калі плянтацыю мульчыруюць ці яна пакрываецца сьнегам узімку.

Аронія мае неглыбокую і сьціслую каранёвую сыстэму і добра ўзрастае ў багатых на гумус і пажыўныя рэчывы глебах. Расьліна вільгацелюбівая, аднак выносіць і сухія пэрыяды. Аднак добры ўраджай ад яе атрымліваецца пры 700—800 мм ападкаў у год. Да таго ж аронія сонцалюбівая і лепш расьце пад простым сонечным сьвятлом, чым у ценю.

Аронія слаба ўразьлівая да расьлінных хваробаў і мала ўразьлівая да жывёльных шкоднікаў, што робіць яе прывабнай для арганічнай сельскай гаспадаркі. Ад патагенаў і шкоднікаў ёй дапамагае абараніцца высокае ўтрыманьне фляваноідаў у пладах ды іхны кіслы смак.

Аронія служыць неблагім упрыгожаньнем саду. Добра расьце у ніжэйшых ярусах, пад дрэвамі. Устойлівая да вусякоў, забруджаньня, засухі і захворваньняў.

У Летуве і Мінэсоце (ЗША) вырабляюць ароніевае віно. У Польшчы дадаюць у сочыва і сокі ці высушваюць на гарбату ў дамешку зь іншымі складнікамі. У Босьніі і Герцагавіне ягады прадаюць сьвежымі і замарожваюць ці вараць сокі, сочыва, гарбату. Сок сьпелых ягадаў вяжучы, паўсалодкі, прыквашаны (нізкі pH), зьмяшчае нязначную колькасьць вітаміну C.