Абава
Выгляд
А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Вэнты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басэйна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы кірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава й Сабілэ.
Абава прыдатная для турысцкіх паходаў. Ейная шырыня ў ніжнім цячэньні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасьць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. За тры кілямэтры ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацьвярдзелага чырвонага пясчаніку.
50% басэйну ракі займаюць лясы.
У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы ды міногі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў