[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Лэдзі Бэрд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лэдзі Бэрд
па-ангельску: Lady Bird
Жанр камэдыйная драма[d], трагікамэдыя, драматычны фільм і гомасэксуалізм у кіно
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Nick Houy[d]
Вытворчасьць A24[d]
Распаўсюд A24[d], UIP-Dunafilm[d][5] і Netflix
Дата выхаду 2017, 2 сакавіка 2018, 19 красавіка 2018, 1 сакавіка 2018[5], 1 верасьня 2017[6], 3 лістапада 2017[6] і 1 сьнежня 2017[6]
Працягласьць 93 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 10 000 000 $[7]
Прыбытак 78 986 478 $[8] і 48 958 273 $[8]
Старонка на IMDb

«Лэ́дзі Бэрд» (па-ангельску: Lady Bird) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2017 году, створаны Грэтай Герўіг у ейным сольным рэжысэрскім дэбюце. Галоўныя ролі выканалі Сэрша Ронан, Лоры Мэткалф, Трэйсі Лэтс, Лукас Гэдж, Тымаці Шаламэ, Біні Фэльдстэйн, Стывэн Макінлі Гэндэрсан і Лоіс Сьміт. Гісторыя фільму распавядае пра Сакрамэнта, штат Каліфорнія, у пэрыяд з восені 2002 году да лета 2003 году, гэта гісторыя паўналецця старшакласніка і яе напружаных адносін з маці.

У 2002 годзе Крыстын Макфэрсан (Сэрша Ронан) зьяўляецца старшаклясьніцай каталіцкае сярэдняе школы ў Сакрамэнта, штат Каліфорнія. Яна дае сабе асабістае імя «Лэдзі Бэрд» і прагне паступіць у прэстыжны каледж у горадзе з культурай дзесьці на ўсходнім узьбярэжжы, не зважаючы на ​​фінансавыя цяжкасьці ейнае сям’і. Маці школьніцы, Марыён (Лоры Мэткалф), часта кажа ёй, што яна няўдзячная за тое, што мае. Лэдзі Бэрд і ейная найлепшая сяброўка Джулі (Біні Фэльдстэйн) далучаюцца да школьнае тэатральнае праграмы, дзе Лэдзі Бэрд спадабаўся аднаклясьнік Дэні О’Ніл (Лукас Гэдж). Гэта перарастае ў рамантычныя адносіны паміж маладымі людзьмі, і Лэдзі Бэрд расчароўвае маці, праводзячы свой апошні Дзень падзякі перад выпускным разам з заможнай сям’ёй Дэні замест сваёй. Пасьля ўрачыстага вечара, іхныя адносіны сканчваюцца, бо Лэдзі Бэрд і Джулі натыкаюцца на Дэні, які цалуецца зь іншым хлопцам у туалеце.

На загад Марыён Лэдзі Бэрд уладкоўваецца на працу ў кавярню, дзе тая сустракае Кайла (Тымаці Шаламэ), іншага хлопца са школы, і яны пачынаюць сустракацца. Лэдзі Бэрд аддаляецца ад Джулі, адмаўлябчыся ад падрыхтоўкі да новага спэктакля, і бавіць час з папулярнай дзяўчынай Джэнай Ўолтан (Адэя Раш). Аднойчы ў кавярні яе сустракае Дэні, які мірыцца зь ёй і яны зноўку становяцца сябрамі. На хатняе вечарыне, цалуючыся, Кайл сьцьвярджае, што ніколі не займаўся каханьнем. Аднак, пазьней, ужо пасьля плоцевага чыну з Лэдзі Бэрд, ён настойвае на тым, што ніколі не казаў такога, а сам ужо займаўся каханьнем. Пасьля такім словаў Лэдзі Бэрд зьбягае і плача на руках у мамы.

Лэдзі Бэрд даведваецца, што ейны бацька Лары (Трэйсі Лэтс) страціў працу і гадамі змагаецца з дэпрэсіяй. Яна падае шэраг заяваў ў каледжы на Усходнім узьбярэжжы, не зважаючы на тое, што Марыён настойвае на тым, што сям’я ня можа дазволіць сабе плату, аднак, бацька дапамагае дачцэ запоўніць дакумэнты на фінансавую дапамогу, схаваўшы гэты факт ад маці. Лэдзі Бэрд прымаюць у Каліфарнійскі ўнівэрсыт у Дэвісе, але яна засмучаная, бо адчувае, што гэтая ўстанова ёсьць занадта блізкай да дому. Даведаўшыся, што яна знаходзіцца ў сьпісе чаканьня ўнівэрсытэта Нью-Ёрку, яна ня дзеліцца навінамі са сваёй маці, баючыся ейнага адказу. Лэдзі Бэрд выпраўляецца на выпускны вечар разам з Кайлам, Джэнай і хлопцам Джэны Джонам, але астатнія трое вырашаюць замест гэтага пайсьці на хатняе сьвята. Лэдзі Бэрд першапачаткова пагаджаецца, а потым перадумвае і кажа, што на самой справе хоча пайсьці на выпускны вечар. Яна просіць Кайла, каб той высадзіў яе ля дому Джулі. Лэдзі Бэрд і Джулі мірацца і аднаўляюць сяброўства, выпраўляючыся разам на выпускны вечар.

Пасьля заканчэньня школы Дэні выпадкова раскрывае перад маці Лэдзі Бэрд, што тая знаходзіцца ў сьпісе чаканьня нью-ёрскага ўнівэрсытэту, і маці да канца лета не размаўляе з дачкой. У свой васемнаццаты дзень нараджэньня Лэдзі Бэрд купляе пачак цыгарэт, лятэрэйны білет і выпуск часопісу Playgirl, каб адсвяткаваць дасягненьне законнага паўналецьця. Пазьней, дзяўчына даведваецца, што яе прынялі ў Нью-Ёрк і можа дазволіць сабе навучаньне зь фінансавай дапамогай бацькі. Бацькі вязуць яе ў аэрапорт, але Марыён адмаўляецца разьвітвацца з дачкой, зьяжджаючы з аэрапорту. Марыён зьмяняе сваё меркаваньне і сьпяшае вярнуцца ў аэрапорт, каб разьвітацца з дачкой, але выявіла, што Лэдзі Бэрд ужо прайшла зону бясьпеку. Яна плача на руках мужа, які суцяшае яе, што Лэдзі Бэрд калісьці абавязкова вернецца.

«Лэдзі Бэрд» атрымаў вельмі добрыя водгукі на міжнароднай прэм’еры на Таронтаўскім кінафэстывалі[9] і была высока ацэнена дзякуючы выступам Ронан і Мэткалф, а таксама рэжысуры Герўіг[10][11]. У цяперашні час на Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьне 99% на аснове 394 аглядаў, сярэдні рэйтынг складе 8,70/10. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны бал 94 з 100 магчымых, заснаваны на водгуках 50 крытыкаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]