[go: up one dir, main page]

Калі-юга

юга індуісцкай касмалёгіі

Калі-юга (дэвангары: कलियुग [kəli juɡə], літ. «час (дэмана) Калі», або «час падзеньня маралі») — апошняя з чатырох стадыяў, празь якія праходзіць сьвет, выступае часткай цыклю эпохаў (югаў), апісаных у індыйскіх сьвятых кнігах. Іншымі стадыямі зьяўляюцца Сат’я-юга, Трэта-юга і Двапара-юга. Паводле старажытнаіндыйскага трактату Сур’я-сыддханта — астранамічнага трактату, які стварае аснову ўсіх Індуісцкіх і Будысцкага календароў — Калі-юга пачалася апоўначы 18 лютага 3102 году да н. э.[1] паводле Юліянцкага календара, або 23 студзеня 3102 году да н. э. паводле Грэгарыянскага календара. Шматлікія прадстаўнікі індуізму таксама лічаць гэтай датай дзень, калі Крышна памерла пасьля таго, як была сьмяротна параненая стралой. Большасьць перакладчыкаў сьвяшчэньнных індуісцкіх кнігаў мяркуюць, што зямля цяпер знаходзіцца ў эпосе Калі-юга. Іншыя ж (напрыклад, Шры Юктэшвар Гіры,[2] Дэйвід Фроўлі,[3] і Парамаганза Ёгананда[4] лічаць, што цяпер чалавецтва знаходзіцца ў пачатку эпохі Двапара-юга. Традацыйна лічыцца, што працягласьць эры Калі-юга складае 432 000 гадоў.

Індуісты вераць, што падчас эпохі Калі-юга чалавечая цывілізацыя трапляе ў стадыю духоўнай дэгенэрацыі і падзеньня,[5] менавіта таму гэтая эпоха часта называецца Цёмнымі Часамі, бо падчас яе людзі найбольшым чынам адвернутыя ад бога. Індуізм часта сымбалічна прадстаўляе маральнасьць (дгарму) у выглядзе быка. Падчас Сат’я-югі, першай эпохі разьвіцьця, бык мае чатыры нагі, але з кожнай эпохай маральнасьць скарачаецца на чвэрць. Да часу эпохі Калі маральнасьць скарачаецца да чвэрці сваёй першапачатковай колькасьці, таму бык маральнасьці мае толькі адну нагу.[6][7]

Калі-юга асацыюецца з апакаліптычным дэманам Калі. Варта ня блытаць яго з багіняй Калі — на санскрыце гэтыя словы ня маюць нічога агульнага. Дэман Калі з эпохі Калі-юга азначае «барацьбу, рознагалосьсі, спрэчку або сварку».

Артыбуты Калі-югі

рэдагаваць

Ведычны мудрэц Маркандэя ў адным з найбуйнейшых твораў народаў Індыі Магабгарата вызначае пэўныя атрыбуты, уласьцівыя Калі-юзе.

У дачыненьні да кіраўнікоў дзяржаваў

рэдагаваць

Існаваньне кіраўнікоў дзяржаваў страціць сэнс: яны будуць зьбіраць беспадстаўна высокія падаткі. Кіраўнікі перастануць бачыць у гэтым іхны абавязак пашыраць духоўнасьць або абараняць сваіх грамадзянаў: яны зробяцца небясьпечнымі для сьвету. Людзі пачнуць міграцыі, шукаючы краіны, дзе пшаніца і ячмень зьўляюцца асноўным прадуктам ежы. А пасьля яны таксама будуць моцна любіць сваіх грамадзянаў за тое, што яны будуць ахвяраваць уласнымі жыцьцямі дзеля іх. Гэта тое, пра што кажа Калі-юга.

У людзкіх стасунках

рэдагаваць

Сквапнасьць і злосьць зробяцца агульнай зьявай. Людзі пачнуць адкрыта выказваць варажнечу ў дачыненьні адзін да аднаго. Пачнуцца ігнараваньні дгармы. У людзей зьявяцца думкі пра забойства без суду і яны ня будуць бачыць нічога кепскага ў такім сьветаўспрыманьні. Юр будзе ўспрымацца як сацыяльна-прымальная зьява, а сэксуальныя кантакты будуць разглядацца як асноўнае жыцьцёвае патрабаваеьне. Экспанэнцыяльна павялічыцца колькасьць грахоў, у той час, калі дабрыня згасьне і перастане цьвісьці. Людзі будуць даваць клятвы толькі для таго, каб хутка іх парушыць. Людзі стануць залежнымі ад атрутных напояў і таблетак. Мужчыны будуць лічыць сваю працу поўнай стрэсаў і пачнуць пазьбягаць выкананьня сваіх працоўных абавязкаў. Гуру больш ня будуць мець пашану ў грамадзтве, а іхныя студэнты будуць спрабаваць нашкодзіць ім. Іхныя вучэньні будуць абражаныя, а наступнікі пачуцьця сэксуальнай асалоды Камы пачнуць кіраваць розумам усіх чалавечых істотаў. Брахманы згубяць гонар, Кшытрыі ня будуць харобрымі, Вайш’і будуць займацца ня толькі гандлёвымі справамі, а шудры перастануць быць шчырымі і сьціплымі ў дачыненьні да сваіх абавязкаў і іншых кастаў.

Адмысловы 10-тысячагадовы пэрыяд эпохі Калі-юга

рэдагаваць

Брахма-вайварта-пурана згадвае 10-тысячагадовы пэрыяд, падчас якога будуць прысутнічаць ёгі бхакты.[8] Пэрыяд пачынаецца з традыцыйнай даты пачатку эпохі Калі-юга 18 лютага 3102 году да н. э.

Канец эпохі Калі-юга

рэдагаваць

«Калі кветкі будуць нараджацца між іншых кветак, а фрукты — між іншых фруктаў, эпоха Юга прыйдзе да свайго завяршэньня. І аблокі без прычыны выльюць дождж, калі наблізіцца канец эпохі Юга.»

  1. ^ The Indus Script and the Rg-Veda, Page 16, By Egbert Richter-Ushanas, ISBN 81-208-1405-3
  2. ^ The Holy Science, by Jnanavatar Swami Sri Yukteswar Giri, Yogoda Sat-Sanga Society of India, 1949
  3. ^ Astrology of the Seers, Lotus Press, Twin Lakes, Wisconsin ISBN 0-914955-89-6
  4. ^ Yogananda, Paramhansa. Autobiography of a Yogi. BiblioBazaar. pp. 200—201. ISBN 978-0-554-22466-4.
  5. ^ Dimitri Kitsikis, L’Orocc, dans l'âge de Kali, Editions Naaman,1985, ISBN 2-89040-359-9
  6. ^ The Mahabharata, Book 3: Vana Parva: Markandeya-Samasya Parva: Section CLXXXIX
  7. ^ Bhāgavata Purāṇa 1.16.20
  8. ^ Ramesh Chaturvedi, Shantilal Nagar. Brahmavaivarta Purana. Parimal Publications. ISBN 81-7110-170-4. Online Book 4, Chapter 129, versus 49-60