[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

DVD

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з DVD-DL)
Параўнальныя памеры: 12-сантыметровы DVD-RW побач з 19-сантыметровым алоўкам.
Тып носьбіта аптычны дыск
Фармат кантэнту розны
Ёмістасць 4.7 ГБ (аднабаковы аднаслаёвы – агульнапрыняты)
8.5–8.7 ГБ (аднабаковы двухслаёвы )
9.4 ГБ (двухбаковы аднаслаёвы )
17.08 ГБ (двухбаковы двухслаёвы – рэдкасць)
Счытвальны механізм лазер, даўжыня хвалі 650 нм (чырвоны), 10.5 Мбіт/c (1×)
Запісвальны механізм 10.5 Мбіт/c (1×)
Міжнародны стандарт DVD Forum DVD Books
Распрацаваны Sony, Philips, Toshiba, Panasonic
Памер дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм
Маса ~15,7 г
Ужыванне захоўванне аўдыё, відэа і даных
Год выпуску 1996

DVD (дзі-ві-дзі, англ.: Digital Versatile Disc — лічбавы шматмэтавы дыск; таксама англ.: Digital Video Disc — лічбавы відэа-дыск) — носьбіт інфармацыі, выкананы ў форме дыска, які мае такі ж памер, як і кампакт-дыск, але больш шчыльную структуру працоўнай паверхні, што дазваляе захоўваць і счытваць большы аб’ём інфармацыі за кошт выкарыстання лазера з меншай даўжынёй хвалі і лінзы з большай лікавай апертурай.

DVD-прывад — прылада чытання (і запісу).

Першыя дыскі і прайгравальнікі DVD з’явіліся ў лістападзе 1996 года ў Японіі, і ў сакавіку 1997 года ў ЗША і краінах СНД.

Напачатку 1990-х гадоў распрацоўваліся два стандарты для аптычных інфармацыйных носьбітаў высокай шчыльнасці. Адзін з іх зваўся Multimedia Compact Disc (MMCD) і распрацоўваўся кампаніямі Philips і Sony, другі — Super Disc — падтрымлівалі 8 буйных карпарацый, у ліку якіх былі Toshiba і Time Warner. Пазней высілкі распрацоўшчыкаў стандартаў былі аб’яднаны пад кіраўніцтвам IBM, якая не жадала паўтору вайны фарматаў, як было са стандартамі касет VHS і Betamax у 1970-х. Афіцыйна DVD быў анансаваны ў верасні 1995 года, тады ж была апублікавана першая версія спецыфікацый DVD. Змены і дадаткі ў спецыфікацыі ўносіць арганізацыя DVD Forum (якая раней звалася DVD Consortium), членамі якой з’яўляюцца 10 кампаній-заснавальнікаў і больш 220 прыватных асоб. DVD з’яўляецца самай хуткарослай катэгорыяй бытавой электронікі ў гісторыі чалавецтва[на які момант?].

Першы прывад, які падтрымліваў запіс DVD-R, быў выпушчаны Pioneer у кастрычніку 1997 года. Кошт гэтага прывада, які падтрымліваў спецыфікацыю DVD-R версіі 1.0, складаў 17 000 дал. ЗША. Чыстыя дыскі аб’ёмам 3,95 ГБ каштавалі па 50 дал. ЗША.

Першапачаткова «DVD» расшыфроўвалася як «Digital Video Disc» (лічбавы відэа-дыск), паколькі гэты фармат першапачаткова распрацоўваўся як замена відэакасетам. Пазней, калі стала ясна, што носьбіт падыходзіць і для захоўвання адвольнай інфармацыі, многія сталі расшыфроўваць DVD як Digital Versatile Disc (лічбавы шматмэтавы дыск). Toshiba, якая кіруе афіцыйным сайтам DVD Forum’у, выкарыстоўвае «Digital Versatile Disc». Да кансенсусу не прыйшлі дагэтуль, таму сёння «DVD» афіцыйна наогул ніяк не расшыфроўваецца.

  • Jim Taylor. DVD Demystified. McGraw-Hill Professional. ISBN 0-07-135026-8 (2nd ed., December 22, 2000)
  • Ralph Labarge. DVD Authoring and Production. CMP Books. ISBN 1-57820-082-2 (August 2001)