28 красавіка
Выгляд
(Пасля перасылкі з 28.4)
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
28 красавіка — сто васемнаццаты (сто дзевятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 224: Парфянскі царь Артабан IV прайграў у бітве з Ардашырам I. Пачатак сасанідскага кіравання.
- 1387: Кароль польскі Ягайла пацвердзіў права князя Скіргайлы на валоданне Троцкім і Полацкім княствамі, а таксама надзяліў яго новымі ўладаннямі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
- 1918: Дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская.
- 1919: У Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты «Беларуская думка».
- 1947: Тур Хеердал з таварышамі на плыце Кон-Цікі выйшаў з Перу ў плаванне да астравоў Акіяніі.
- 1955: Пачалося будаўніцтва касмадрома Байканур.
- 1956: Паводле Указу Прэзідыума ВС СССР скасаваная дэпартацыя народаў, дэпартаваныя атрымалі магчымасць вярнуцца на радзіму.
- 1995: У Маладзечне выйшаў 1-ы нумар тыднёвіка Рэгіянальная газета (1995).
- 2006: Запушчаны даследчы спадарожнік CALIPSO.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1074: Свен II Эстрыдсан, кароль Даніі (нар. кан. 1010-х)
- 1442: Эдуард IV, кароль Англіі
- 1758: Джэймс Манро, прэзідэнт ЗША
- 1831: Алена Малахавец, рускі кулінар (пам. 15.12.1918)
- 1889: Антоніу Салазар, прэм’ер-міністр Партугаліі (1932—1968; пам. 27.7.1970)
- 1896: Жэрар Эрнест Шнейдэр, швейцарскі мастак
- 1908: Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік, які выратаваў падчас Другой сусветнай вайны больш за 1200 яўрэяў (пам. 9.10.1974)
- 1924: Данатас Банёніс, літоўскі акцёр
- 1928: Іў Кляйн, французскі мастак
- 1937: Садам Хусейн, прэзідэнт Ірака (1979—2003; пам. 30.12.2006)
- 1952: Фёдар Раманюк, беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі
- 1953: Валянціна Аксак, беларуская паэтэса
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1499: Алвару Камінья, партугальскі падарожнік
- 1530: Ніклаўс Мануэль, швейцарскі мастак
- 1813: Міхаіл Кутузаў, расійскі палкаводзец (нар. 16.9.1745)
- 1819: Аляксандр Баранаў, расійскі прадпрымальнік, кіраўнік расійскіх калоній у Амерыцы (1790—1818; нар. 3.2.1746)
- 1864: Міхал Аскерка, лекар, удзельнік паўстання 1863—1864 (нар. 1836)
- 1883: Уладзімір Кавалеўскі, беларускі прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- 1900: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык; адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
- 1936: Ахмед Фуад I, кароль Егіпта
- 1944: Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёлу (нар. 10.1.1890)
- 1945: Сяргей Крывец, беларускі паэт (нар. 1909)
- 1945: Беніта Мусаліні, адзін са стваральнікаў ідэалогіі фашызму (нар. 29.7.1883)
- 1973: Клас Тунберг, фінскі канькабежац, шматразовы алімпійскі чэмпіён
- 2007: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф (нар. 28.6.1912)
- 2024: Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі, савецкі валейбаліст
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Ізраіль: Дзень незалежнасці