[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Познань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Познань
польск.: Poznań
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Posen
Горад з
Плошча
  • 261,85 ± 0,01 км² (31 снежня 2010)
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 546 859 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
61
Паштовыя індэксы
60-001
Аўтамабільны код
PO і PY
TERC
3064011
Афіцыйны сайт
poznan.pl (польск.)(англ.)(ням.)(укр.)
Познань на карце Польшчы ±
Познань (Польшча)
Познань
Познань (Велікапольскае ваяводства)
Познань

По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[4].

Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[5].

  • Даўжыня ў кіламетрах:
    • найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
    • найменшая (NE — SE) — 10,6 км

Гістарычнае ядро Познані — т. зв. Тумскі востраў на правым беразе Варты.

У VIII—IX ст. вакол гарадзішча склаўся горад. У X ст. Познань адна з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў. З 968 года сядзіба першага польскага біскупства. У 1005 годзе тут падпісаны мірны дагавор паміж каралём Баляславам І Храбрым і архібіскупам магдэбургскім Тагіно. У 1253 годзе Познань атрымала магдэбургскае права. З сярэдзіны XIII ст. адміністрацыйна-палітычны цэнтр Велікапольшчы. У XV—XVI ст. адзін з буйных гандлёвых і культурных цэнтраў краіны (у XVI ст. каля 20 тыс. жыхароў). З сярэдзіны XVII ст. занепадала ў выніку войнаў (Паўночная вайна 1655—60, Паўночная вайна 1700—21) і эпідэмій (у пач. XVIII ст. — 12 тыс. жыхароў). У 1793 годзе адышла да Прусіі. З 1807 у складзе Варшаўскага герцагства, з 1815 — Пазнанскага вялікага княства. Тут адбылося антыпрускае Пазнанскае паўстанне (1848). Пасля 1-й сусв. вайны і Пазнанскага паўстання (1918—19) у складзе адноўленай Польскай дзяржавы. У 2-ю сусветную вайну захоплена германскімсі войскамі (1939). У 1945 годзе вызвалена Савецкай Арміяй. У 1956 годзе ў Познані адбыўся першы ў ПНР масавы рабочы пратэст.

Год Колькасць
2010 551 627
2015 544 612
Год Колькасць
2017 540 372 [6]
2017 538 633
Год Колькасць
2020 533 830
2021 546 859 [1]

Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.

Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.

Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.

Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы[7][8].

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

У горадзе працуе Польскі тэатр.

З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.

  • Касцёл св. Яна (каля 1200—1512)
  • Сабор (сярэдзіна XII — пач. XVI ст., на месцы касцёлаў X і XI ст., у інтэр’еры грабніцы і надмагіллі, у т.л. X ст.)
  • Касцёл Дзевы Марыі (XV ст.).
  • Стары горад (развіваўся з XIII ст.) з рэгулярнай планіроўкай.
  • Ратуша (XIII—XIV ст., перабудавана ў 1550—60 у стылі рэнесансу).
  • Жылыя дамы XVI—XIX ст., часта з галерэямі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Памылка Lua: not enough memory.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/023016264011-0969400?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
  5. Адлегласці паміж гарадамі -
  6. http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/ludnosc/powierzchnia-i-ludnosc-w-przekroju-terytorialnym-w-2017-r-,7,14.html Праверана 13 лістапада 2017.
  7. Serwis Pracy GoWork.pl. Aktualne oferty pracy w Poznaniu. GoWork.pl (22 снежня 2023).
  8. Статыстычнае бюро ў Познані. Зарэгістраванае беспрацоўе ў Вялікапольскім ваяводзтве ў 2022 годзе.. Статыстычнае бюро ў Познані (16 сакавіка 2023).
  9. https://www.poznan.pl/mim/main/brno-czechy,p,19,58.html
  10. https://www.brno.cz/w/poznan-polsko
  11. https://www.poznan.pl/mim/main/gy-r-wegry,p,19,9748.html
  12. http://onkormanyzat.gyor.hu/cikk/gyr_testvervarosi_kapcsolatai.html
  13. https://www.poznan.pl/mim/main/kutaisi-gruzja,p,19,15511.html
  14. https://www.poznan.pl/mim/publikacje/pages.html?co=list&id=19&ch=20&instance=1017&lang=pl
  15. https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
  16. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
  17. https://www.poznan.pl/mim/main/charkow-ukraina,p,19,60.html
  18. https://infocity.kharkiv.ua/obshchestvo/goroda-pobratimy-harkova/