2009
год
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2009 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня:
- Славакія перайшла на еўра і стала 16-м членам еўразоны.
- Выхад перакладу на беларускую мову кнігі «Гары Потар і Прынц Паўкроўка» і кнігі «Казкі барда Бідля».
- 20 студзеня: Барак Абама ўступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША.
- 27 студзеня: Памесным Саборам РПЦ мітрапаліт Кірыл абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
Люты
правіць- Першы выпуск біткойна.
Сакавік
правіць- 6 сакавіка: Адбыўся запуск касмічнага тэлескопа «Кеплер», які прызначаны для пошуку экзапланет.
Красавік
правіць- 1 красавіка: Албанія і Харватыя сталі членамі НАТА.
- 4 красавіка: Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA ў Маямі.
- 7 красавіка: Аператар мабільнай сувязі МТС дадаў у свае галасавыя аўтаінфарматары беларускую мову.
- 23 красавіка: Адкрыты помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16» у Барунах.
Май
правіць- 7 мая: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц новой праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
- 16 мая: Аляксандр Рыбак стаў пераможцам конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» у Маскве.
- 26 мая: Гарсавет Полацка прыняў рашэнне аб перайменаванні праспекту Карла Маркса ў праспект імя Францыска Скарыны.
Чэрвень
правіць- 1 чэрвеня: Самалёт А-330 авіякампаніі Air France на шляху з Рыа-дэ-Жанейра ў Парыж пацярпеў катастрофу і ўпаў у Атлантычны акіян, на борце знаходзіліся 216 пасажыраў і 12 членаў экіпажу.
- 2 чэрвеня: Віцебская вобласць, апошняй з рэгіёнаў Беларусі, атрымала свой герб і сцяг.
Ліпень
правіць- 19 ліпеня: У Мінску скончыўся V з’езд Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
- 24 ліпеня: У выніку ліўню часткова затоплены мінскія вуліцы.
Жнівень
правіць- 16 жніўня: Усэйн Болт устанавіў сусветны рэкорд у бегу на 100 метраў роўны 9,58 сек.
- 17 жніўня: Колькасць артыкулаў у Англійскай Вікіпедыі дасягнула 3 мільёнаў.
Верасень
правіць- 1 верасня: Спыніла сваё існаванне Беларуская служба «Радыё Швецыя».
- 6 верасня: У Дзень беларускай пісьменнасці ў Смаргоні адкрыты помнік Францішку Багушэвічу.
- 27 верасня: Адбыліся 17-я, чарговыя, парламенцкія выбары ў Германіі.
- 28 верасня: Акцыя пртэсту апазіцыі на стадыёне ў Конакры (Гвінея) падаўлена вайскоўцамі.
Кастрычнік
правіць- 14 кастрычніка: Пачаўся перапіс насельніцтва Беларусі (скончыўся 24 кастрычніка).
- 18 кастрычніка: Уладзімір Самсонаў у трэці раз выйграў Кубак свету па настольным тэнісе.
- 26 кастрычніка: Катастрофа BAe-125 пад Мінскам прывяла да гібелі экіпажа самалёта і пасажыраў.
- 31 кастрычніка: Здарылася катастрофа PZL «Kania» пад Высокім, паблізу беларуска-польскай мяжы, загінулі польскія вайскоўцы, што былі на борце верталёта.
Лістапад
правіць- 19 лістапада: Херман ван Рампёй абраны першым пастаянным старшынём Еўрапейскага савета («прэзідэнтам ЕС»).
Снежань
правіць- 10 снежня: У Лондане адбылася прэм’ера фільма «Аватар».
- 21 снежня: Ліанель Месі атрымаў «Брыльянтавы мяч» як лепшы футбаліст года па версіі FIFA.
- Па выніках года Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасці і выйшаў на другое месца ў свеце. Першае месца займаюць ЗША (19 %), доля Кітая ўзрасла да 15,6 %, доля Японіі склала 15,4 %. Разам тры краіны забяспечваюць роўна палову сусветнай прамысловай вытворчасці (даныя ЮНІДА).
Нарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 13 лютага: Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык (нар. 9.2.1930)
- 2 сакавіка: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау
- 7 сакавіка: Ян Арлазораў, расійскі тэатральны і эстрадны акцёр (нар. 26.8.1947)
- 2 мая: Фёдар Шмакаў, беларускі акцёр, рэжысёр (нар. 1.3(16.2).1917)
- 6 мая: Валянцін Варэннікаў, савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч (нар. 15.12.1923)
- 19 мая: Роберт Ферчгат, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1998) (нар. 4.6.1916)
- 20 мая: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатру і кіно, рэжысёр (нар. 23.2.1944)
- 27 мая: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003)
- 6 чэрвеня: Жан Дасэ, французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (нар.19.10.1916)
- 19 чэрвеня: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт, перакладчык і журналіст (нар. 21.2.1939)
- 25 чэрвеня: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор, аўтар песень (нар. 29.8.1958)
- 25 чэрвеня: Зінаіда Стагурская, беларуская велагоншчыца (нар. 9.2.1971)
- 1 ліпеня: Людміла Зыкіна, руская спявачка (нар. 10.6.1929)
- 6 ліпеня: Васіль Аксёнаў, савецкі, амерыканскі і расійскі пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург (нар. 20.8.1932)
- 6 ліпеня: Роберт Стрэйндж Макнамара, 7-ы міністр абароны ЗША
- 17 ліпеня: Лешак Калакоўскі, польскі філосаф (нар. 1927)
- 17 ліпеня: Уолтэр Кронкайт, амерыканскі журналіст, тэлевядучы (нар. 4.11.1916)
- 30 ліпеня: Юрый Курненін, беларускі футбаліст і трэнер (нар. 14.6.1954)
- 20 жніўня: Сямён Фарада, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 31.12.1933)
- 27 жніўня: Сяргей Міхалкоў, пісьменнік, паэт, драматург, аўтар тэксту двух гімнаў Савецкага Саюза і гімна Расійскай Федэрацыі (нар. 28.2(13.3).1913)
- 14 верасня: Патрык Суэйзі, амерыканскі кінаакцёр (нар. 18.8.1952)
- 27 верасня: Іван Дыхавічны, савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст (нар. 16.10.1947)
- 1 кастрычніка: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст (нар. 19.8.1969)
- 2 кастрычніка: Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадскі дзеяч яўрэйскага паходжання, кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета (нар. 1919)
- 30 кастрычніка: Клод Леві-Строс, французскі антраполаг, этнолаг (нар. 28.11.1908)
- 6 лістапада: Атамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр
- 8 лістапада: Віталь Гінзбург, савецкі і расійскі фізік-тэарэтык (нар. 4.10.1916)
- 10 лістапада: Роберт Энке, нямецкі футбаліст (нар. 24.8.1977)
- 20 лістапада: Раман Трахтэнберг, расійскі шоумен, тэле- і радыёвядучы, акцёр, пісьменнік (нар. 28.9.1968)
- 4 снежня: Вячаслаў Ціханаў, савецкі і расійскі акцёр (нар. 8.2.1928)
- 6 снежня: Рупрэхт Гейгер, нямецкі скульптар, мастак-абстрацыяніст
- 13 снежня: Пол Энтані Самуэльсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 15.5.1915)
- 16 снежня: Ягор Гайдар, расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст (нар. 19.3.1956)
- 20 снежня: Брытані Мёрфі, амерыканская актрыса і спявачка (нар. 10.11.1977)
- 20 снежня: Вера Рыч, англійская паэтэса і перакладчыца, сябра ЗБВБ (нар. 24.4.1936)
- 21 снежня: Эдвін Крэбс, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992) (нар. 6.6.1918)
- 26 снежня: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік карпарацыі Yves Rocher (нар. 7.4.1930)