[go: up one dir, main page]

Рэ́пік[3] (Eupatorium) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.

Рэпік

Рэпік канапляны (Eupatorium cannabinum) — тыпавы від
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eupatorium L., 1753

Тыпавы від
Рэпік канапляны (Eupatorium cannabinum)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35977
NCBI  13516
EOL  38318
GRIN  g:4514
IPNI  86788-3

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з прамымі простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй ад 30 см да 2 м. Лісце трайчастае або суцэльнае, супраціўнае, чаргаванае, зрэдку па 3—4 у кальчаках. Кветкі белыя або ружовыя, ў кошыках, сабраных у агульнае шчытападобнае суквецце. Плод — сямянка з пяццю рэбрамі і чубком з доўгіх валаскоў.

Налічвае каля 600 відаў, распаўсюджаных пераважна ў Амерыцы, некаторыя віды ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Лекавыя, тэхнічныя, фарбавальныя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць